Выпускнікі пружанскай гімназіі зьвярнуліся да настаўнікаў з просьбай не фальсыфікаваць выбары

Выпускнікі пружанскай гімназіі зьвярнуліся да настаўнікаў з просьбай не фальсыфікаваць выбары

У асноўны дзень галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі 9 жніўня выпускнікі ДУА «Гімназія г. Пружаны» зьвярнуліся да настаўнікаў установы адукацыі, якія ўваходзяць ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Пад зваротам падпісаліся 34 чалавекі.

Прычына пэтыцыі — нядопуск незалежнага назіральніка на ўчастак для галасаваньня. Парушэньне зафіксавалі на платформе Zubr.in.

Тэкст звароту:

«Шаноўныя настаўнікі, паважаны дырэктар Аляксандар Канстанцінавіч.

Нам, выпускнікам і вучням ДУА «Гімназія гораду Пружаны», стала вядома, што ў нашай гімназіі фальсіфікуюць выбары прэзідэнта Беларусі.

На платформе Zubr.in размешчана скарга, што сябры выбарчай камісіі на Пружанскім — Палескім участку № 5 не пусцілі ў залу для галасавання назіральніка.

Нас турбуюць гэтыя факты, таму што ў сценах гімназіі нас вучылі быць шчырымі і любіць Беларусь. Нам здаецца, што сумленным педагогам не трэба фальсіфікаваць выбары і падманваць выбаршчыкаў, а варта прыняць выбар кожнага паасобку.

Мы ўсе па-рознаму ставімся да выбараў, падтрымліваем розных кандыдатаў ці не падтрымліваем нікога, хтосьці прагаласаваў датэрмінова, хтосьці прагаласуе ў дзень выбараў ці не прагаласуе наагул. Нас абʼядноўвае адно — абурэнне, што нашыя настаўнікі стануць датычнымі да падману беларусаў.

Мы хочам верыць у сапраўдныя вынікі выбараў, нават калі яны нам не спадабаюцца. Мы хочам, каб прыйшоўшы ў гімназію, нам было прыемна з вамі камунікаваць, а вы не адварочвалі вачэй».

Новости из этой категории