Жыхарка Пружанаў Марыя Мікалаеўна Кулецкая - “Жанчына года - 2018”

Жыхарка Пружанаў Марыя Мікалаеўна Кулецкая - “Жанчына года - 2018”

14 лютага 2019 года ў Брэсцкім абласным цэнтры маладзежнай творчасці былі падведзены вынікі абраснога этапу рэспубліканскага конкурса “Жанчына года - 2018”, які больш за дзесяцігоддзе праводзіцца грамадскім аб’яднаннем “Беларускі саюз жанчын”. Галоўная мэта гэтага конкурса - паказаць ролю жанчыны у сучасным грамадстве, ацаніць яе ўклад у сацыяльна-эканамічнае і гуманітарна-культурнае развіцце краіны, выхаванне дзяцей, а таксама звярнуць увагу на павышэнне сацыяльнага статусу і грамадскай значнасці жанчын.

У зале, дзе сабралася каля 400 жанчын, якія прадстаўлялі ўсе раёны Брэсцкай вобласці, панавала святочная і сяброўская атмасфера. Разам са шматлікімі намінантамі, якія былі вылучаны гарадскімі і раённымі пярвічнымі арганізацыямі, у зале прысутнічалі актывісты грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” і запрошаныя госці – прадстаўнікі ўлады і грамадска-культурныя дзеячы.

Конкурс праводзіўся па некалькіх намінацыях: “Лідэрства і паспяховае кіраўніцтва”, “Актыўная жыццевая пазіцыя”, “Мацярынская слава”, “Гаспадыня сяла”, “Духоўнасць і культура”. Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Валянціна Пух засведчыла: “Усе жанчыны, якія ў гэтым годзе прадстаўлялі свае арганізацыі, дастойны таго, каб быць адзначанымі самымі высокімі узнагародамі, таму што сёння нашы жанчыны паспяхова вырашаюць многія задачы, што гаворыць аб іх высокім сацыяльным статусе”.

Пружанская раённая арганізацыя таксама вылучыла свайго прадстаўніка для ўдзелу ў конкурсе - Народнага майстра Рэспублікі Беларусь Марыю Мікалаеўну Кулецкую. Яе кандыдатура была выбрана не выпадкова. Гэту жанчыну добра ведаюць не толькі на Пружаншчыне, але і далека за яе межамі. Яе актыўная жыццевая пазіцыя, выдатны мастацкі і педагагічны талент, высокія маральныя якасці, нястомная праца на ніве папулярызацыі і адраджэння беларускіх народных традыцый, а таксама ўклад у культурнае жыцце рэгіену выклікаюць захапленне і з’яўляюцца сапраўдным прыкладам для многіх людзей.

Па выніках абласнога этапу рэспубліканскага конкурса “Жанчына года - 2018” Марыя Мікалаеўна Кулецкая была адзначана дыпломам другой ступені ў намінацыі “Духоўнасць і культура”. Віншуем Народнага майстра з гэтай узнагародай і жадаем далейшых поспехаў!

На фота: Н.С. Пракаповіч, М.М. Кулецкая, Т.Р. Гуторкіна на цырымоніі ўзнагароджання ў г. Брэст, 14 лютага 2019 г.

Автор: Наталія Сяргееўна Пракаповіч, старшыня Пружанскай раеннай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі союз жанчын”   

Крыніца: pruzhany.brest-region.gov.by

Новости из этой категории