Па факце забойства ў Пружанскім раёне ўзбуджана крымінальная справа

Па факце забойства ў Пружанскім раёне ўзбуджана крымінальная справа

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК А.М. Марчук, за тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана шэсць крымінальных спраў.
Трагедыя са смяротным зыходам здарылася 12 сакавіка позна вечарам у Аранчыцах. Пра факт забойства ў дзяжурную часць паведаміў дыспетчар «хуткай дапамогі».

Як высветлілі следчыя, 40-гадовы жыхар вёскі падчас сваркі з мужам сваёй сястры ўдарыў сваяка нажом у грудзі. Ад нанесенай траўмы 32-гадовы мужчына памёр на месцы здарэння. Папярэдне ўстаноўлена, што падазроны ў той момант знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Ва ўсіх акалічнасцях злачынства праваахоўнікам яшчэ трэба будзе разабрацца. Пакуль па гэтым факце ўзбуджана справа па частцы 1 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: згодна з ёй, за наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека забойцы пагражае ад шасці да пятнаццаці гадоў зняволення.

Крыніца: www.budni.by

Новости из этой категории