Апошняя надзея. Цяпер прэмія за жылую нару хамяка 500 рублёў!

Апошняя надзея. Цяпер прэмія за жылую нару хамяка 500 рублёў!

Звычайны хамяк стаў незвычайным: прыродаахоўнікі Беларусі не могуць яго знайсці ўжо дзясяты год. Пасля беспрэцэдэнтнага рашэння пра выплату ўзнагароджання за знойдзеную жылую нару гэтага грызуна грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) пайшла на наступны крок – павысіла суму ўзнагароджання з 200 да 500 рублёў! Больш павышэння прэміі не будзе.

Хомяк обыкновенный

Зусім нядаўна, 9 ліпеня на глабальным узроўні звычайны хамяк (Cricetus cricetus) быў прызнаны крытычна пагражальным відам, то бок такім, які знаходзіцца на мяжы поўнага знікнення, хаця да гэтага від лічыўся навукоўцамі звычайным. Ва Усходняй Еўропе хамяк знік з 75% былога арэалу. Від можа знікнуць з планеты за найбліжэйшыя 30 гадоў.

У Беларусі від ужо 15 гадоў як уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу, але ніводнага месца яго пражывання пад ахову ніколі не перадавалася! – адзначаюць у АПБ. - Мы спадзяваліся, што ў іншых краінах хамякі па-за небяспекай, і тут як гром сярод яснага неба рашэнне Міжнароднага саюза аховы прыроды і прыродных рэсурсаў пра павышэнне пагражальнага статусу да найвышэйшага”.

АПБ шукае хамякоў, каб наладзіць іх ахову, ужо другі год, але пакуль беспаспяхова: да гэтага часу атрымалі толькі праўдзівую інфармацыю пра мёртвых асобін з Камянецкага і Бярозаўскага раёна. Від, верагодна, цалкам знік, хоць, магчыма, засталося 5-10 асобін, якія і адна адну не могуць знайсці. Пошукі ўскладняюцца тым, што гэтая жывёла вядзе адзіночны лад жыцця, актыўная ў цёмны час сутак. Таму вельмі важна, каб мясцовыя жыхары паведамілі ў АПБ пра вядомых ім норы хамяка ці пра сустрэчы з гэтым грызуном.

Дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі выступіў з відэазваротам да жыхароў краіны:

- Магчыма, у Беларусі хамяк ужо знік. Ці вялікая гэта страта для дзікай прыроды Беларусі? Я лічу, што вялікая. Мы ўсё ж хочам яго знайсці. Таму падымаем прэмію за нару хамяка да 500 рублёў. Уся надзея на вас.

Дзе хамяк вадзіўся раней?

Хамякі раней сустракаліся ў Брэсцкім, Камянецкім, Пружанскім, Кобрынскім, Бярозаўскім, Баранавіцкім, а таксама ў Добрушскім і Гомельскім раёнах.

Як адрозніць нару хамяка?

Хамякі робяць буйныя норы ў сельскагаспадарчых угоддзях на мяжы палёў, па абочынах дарог, могуць сяліцца на могілках, у садах і на гародах. Дыяметр уваходу ў нару - каля 10 см, у нару праходзіць кулак, побач звычайна выкінута шмат зямлі.

Як выглядае звычайны хамяк?

Ён значна большы за хатніх хамячкоў, памерам з андатру: даўжыня цела да 35 см, вага ў сярэднім 300 г. Афарбоўка вельмі характэрная: верх цела рыжаваты, брушка чорнае.

Куды паведаміць пра хамяка?

На info@ptushki.org у лісце з тэмай «Хамяк» трэба даслаць:

  • фота хамяка або яго нары, каля якой для маштабу пакладзены прадмет накшталт мабільнага тэлефона;
  • апісанне мясцовасці;
  • тлумачэнне, па якіх прыкметах зробленая выснова, што гэта менавіта хамяк (нара хамяка);
  • ваш тэлефон для сувязі.

Спецыялісты АПБ выедуць на месца і ўсталююць аўтаматычную камеру, каб сфатаграфаваць гаспадара нары. Калі ён выявіцца хамяком, вы атрымаеце славу і ўзнагароджанне ў суме 500 беларускіх рублёў. Умова - хамяк не павінен пацярпець. Адно ўзнагароджанне выплачваецца за адно месцапражыванне звычайнага хамяка (Cricetus cricetus), нават калі на яго ўчастку ёсць некалькі нор.

Прапанова абмежаваная. АПБ мае сродкі на першыя 4 нары хамяка.

Дапамажы ўратаваць хамяка ад знікнення!

Новости из этой категории