На кастынгі X-Factor зарэгістраваліся больш за 2 000 удзельнікаў! Рэгіструйся ў Брэст ці Баранавічы!

На кастынгі X-Factor зарэгістраваліся больш за 2 000 удзельнікаў! Рэгіструйся ў Брэст ці Баранавічы!

На папярэднія кастынгі X-Factor зарэгістраваліся больш за 2 тыс. удзельнікаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

 

"На гэты час у адрас Белтэлерадыёкампаніі паступіла больш за 2 тыс. электронных заявак на ўдзел у папярэднім кастынгу - з Беларусі, Расіі, Украіны, краін Балтыі і нават Егіпта, - расказалі ў прэс-службе. - Ужо 14 і 15 сакавіка з 12.00 да 20.00 на сцэне канцэртнай залы Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры пройдуць сустрэчы ўдзельнікаў папярэдняга кастынгу вакальнага шоу X-Factor з прадзюсарскай групай праекта. У Гродне ў яе складзе будуць працаваць генеральны прадзюсар Белтэлерадыёкампаніі Глеб Шульман, выканаўчы прадзюсар праекта "X-Factor у Беларусі" Вольга Шлягер, а таксама спявачка Іскуі Абалян".

 

У адпаведнасці з умовамі праекта, прэтэндэнты будуць выступаць у чатырох катэгорыях: дзяўчаты ад 16 да 24 гадоў, хлопцы ад 16 да 24 гадоў, удзельнікі ад 25 гадоў, а таксама вакальныя калектывы. "На кожным з маючых адбыцца кастынгаў мы запішам усіх, хто прыбудзе на сустрэчу, а тыя шчасліўчыкі, якія паўстануць перад настаўнікамі, будуць вызначаны пазней", - падкрэслілі ў прадзюсарскай групе.

 

Калі сустрэцца асабіста з камандай праекта не атрымліваецца, можна запісаць сваё выкананне на відэа і адправіць па Viber на нумар праекта +375-29-105-91-02 або праз Instagram і "Укантакце". Падрабязная інфармацыя размешчана ў пастах афіцыйных акаўнтаў шоу ў сацыяльных сетках.

 

Пасля Гродна творчая група праекта X-Factor наведае Магілёў (21 і 22 сакавіка), Гомель (26 і 27 сакавіка), Віцебск (4 і 5 красавіка), Брэст (11 і 12 красавіка), Баранавічы (18 красавіка), Ліду (19 красавіка), Мазыр (25 красавіка) і Бабруйск (26 красавіка). Папярэднія кастынгі ў Мінску пройдуць у маі. Дарэчы, на мінскіх кастынгах будуць агучаны імёны настаўнікаў, якія будуць працаваць з удзельнікамі праекта.

 

У тэлеэфіры гледачы змогуць убачыць X-Factor ужо з 5 верасня. "Беларусь 1" пакажа 17 тэлевізійных выпускаў, у тым ліку шэсць вялікіх канцэртаў у прамой трансляцыі. Пераможцу вакальнага шоу выберуць самі гледачы напярэдадні Новага года.

 

Запаўняйце анкету на кастынг, прыходзьце на жывое праслухоўванне ці наўпрост пішыце, як вы спяваеце, і дашліце ў Viber  +375291059102.  Мы выслухаем усіх жадаючых старэйшых за 16 год, а журы абярэ самых яркіх прадстаўнікоў!

Новости из этой категории