Чырвоны (самы высокі) ўзровень небяспекі абвешчаны на сёння ў Беларусі з-за моцнага ветру
Белгідрамет паведамляе, што з 11:00 да 17:00 на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі да 25-27 м/с, у Мінску да 25 м/с.
У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Мінску захаваецца моцны вецер парывамі да 15-20 м/с.
Чырвоны (чацвёрты) ўзровень вельмі рэдка абвяшчаецца сіноптыкамі. Звычайна ўсё абыходзіцца аранжавым.
Новости из этой категории
23.05.2022