У Брэсцкай вобласці ўжо дасылаюць першыя лісты "дармаедам"("тунеядцам")

У Брэсцкай вобласці ўжо дасылаюць першыя лісты "дармаедам"("тунеядцам")

У першыя дні новага года берасцейцы атрымалі першыя „лісты шчасця”. Датычацца яны асобаў, якія ўнесены ў гэтак званую „базу дадзеных” працаздольных грамадзянаў, якія не занятыя ў эканоміцы.

У базу дадзеных патрапілі людзі, якія нават згодна з адпаведным дэкрэтам не мусяць у ёй знаходзіцца. Яны павінны самастойна прадстаўляць на разгляд камісіі падставы для выключэння са спісу:

– Справа ў тым, што грамадзяне, якія выхоўваюць дзіцё да 7 гадоў, яны з’яўляюцца занятымі. Вы мне зараз назавеце дату нараджэння, я пазначу і мы вас выключым.

Odtwarzacz muzyki

Вядома, што ў гэтак званую „базу дадзеных” патрапілі каля паўмільёна грамадзян Беларусі. Усіх папярэдне палічылі не занятымі ў эканоміцы.

Чытайце свежыя навіны Пружанаў - далучайцеся да суполкі УКантакце пра Пружаны: https://vk.com/pruzhany

Новости из этой категории