Распавядаем, як у Пружанскім павеце трубілі ў вельмі доўгую трубу на працягу ўсёй восені,

Распавядаем, як у Пружанскім павеце трубілі ў вельмі доўгую трубу на працягу ўсёй восені,

З'ява сустракалася даследніку ў Брэсцкім, Бельскім, Пружанскім, Кобрынскім уездах Гроднінскай губерні, і ў асобных вёсках сучаснай Украіны:

У перыядычным выданні "Живая старина", датаваным 1900 годам, даследчык Валянцін Машкоў ў артыкуле "Труба ў народных вераваннях" апісаў абрад, калі пачыналі перыядычна трубіць у другое восеньскае паўгоддзе на працягу пэўнага прамежку часу.
Сэнс абраду ў тым, што моладзь мужчынскага полу ў вольны час, пераважна ўвечары ці ўначы трубілі ў вельмі доўгую трубу на працягу ўсёй восені, пачынаючы з таго часу, калі скончаны жніво і вывезены з поля апошні сноп і аж да наступу зімы, гэта значыць да з'яўлення першага снегу. Пры гэтым сачылі каб не дай Бог хто-небудзь не пачаў трубіць раней часу, што лічылася вялікім грахом.

Такое дзейства адбывалася таксама ў Самарах, аднак як у кожным сяле існавалі некаторыя адрозненні: "У Валынскай губерні гэты звычай заходзіць у паўночную частку ўездаў: Ровенскага, Ковельскага і Луцкага. Тут трубяць у такія ж доўгія трубы, як у Гарадзенскай і Мінскай губернях, але для трублення не чакаюць заканчэння жніва, а суправаджаюць ім пасеў азімага хлеба для таго, як кажуць тутэйшыя сяляне (с. Самары і Картылісы Ковельскага ўезда), "каб жыта круцілася ў трубу",- мелі на ўвазе наліты колас, скручаны пад цяжарам зерня .
Даследчык прызнаўся, што дзеля гэтага абраду і быў сабраны ўвесь этнаграфічны матэрыял, каторы ён лічыў досыць распаўсюджаным, дзіўным і ні на што не падобным у іншых народах славянскай групы. Цэнтрам, вышэй апісанай традыцыі, называў цяпер тэрыторыю сучаснай Брэсцкай вобласці каля ракі Буг, адкуль яна вузкай паласой распаўсюджвалася на паўночны захад і паўднёвы ўсход. У цэлым з'ява сустракалася даследніку ў Брэсцкім, Бельскім, Пружанскім, Кобрынскім уездах Гроднінскай губерні, і ў асобных вёсках сучаснай Украіны.
У артыкуле яшчэ ёсць адна згадка пра сяло Самары з вельмі цікавымі дэталямі, а менавіта, што абрад быў дзеючым на момант 1900-х гадоў (жывым):
"У Ковельскім павеце Валынскай губерні нам здарылася быць у вёсцы Забалоцці. Тут труб зусім не ўжываюць, але паказваюць на дзве бліжэйшыя мясцовасці, дзе існуе звычай кожную восень трубіць у доўгія драўляныя трубы, гэта - 1) сяло Ляхаўцы Брэсцкага ўезда Гродзенскай губерні і 2) мясцовасць, вядомая тут пад назвай "Ветельшчыны", да якой належаць вёскі: Самары і Кортылісы, размешчаныя ўсяго толькі ў 3-х вярстах ад мяжы Гродзенскай губ."
Машко В. вылучаў шэраг гіпотэз аб тым, адкуль быў запазычаны і для чаго патрэбен абрад. Па адной з здагадак, падобнае свята існавала ў літоўцаў-язычнікаў, якое адбываўся штогод восенню ў верасні месяцы, пасля жніва ў гонар бога зямлі і земляробства "Земеніка",спявалі песні, гралі на доўгіх трубах бесперапынна цэлую ноч.
Даведка: Легаўка або Сурма - менавіта так часцей за ўсё называлі ў народзе трубу, выключна абрадавую, вырабленую з вярбы або асіны, якая дасягала ад 4 да 7 футаў.
Прыходзіцца толькі здагадвацца колькі яшчэ таямніц мінулага могуць адкрыць этнаграфічныя матэрыялы, архівы і перыёдыка... А вам сустракалася раней інфармацыя па дадзенай тэме?
Крыніца: Машкоў В. Труба ў народных вераваннях / / Жывая даўніна: Переодическое выданне аддзялення этнарафіі імператарскага таварыства / В. Машкоў.- С. Пецярбург, 1900.-Вып.451-524.

Новости из этой категории