Аграсядзіба ў Пружанскім раёне запрашае 08.05.2022 на 90-годдзе Мікалая Тарасюка

Аграсядзіба ў Пружанскім раёне запрашае 08.05.2022 на 90-годдзе Мікалая Тарасюка

Пяць год таму, 8 мая 2017 года, на нашай сядзібе “Стулы” адбылася прэм’ера спектакля “Прытулак памяці”. Гэта спектакль распавядае пра жыццё беларускага селяніна цягам цэлага стагоддзя, ад першай сусветнай вайны, бежаньства да нашых дзён, пра тое, як цягам гэтага часу абязлюднела і вёска Стойлы, як тысячы і тысячы іншых вёсак Беларусі, гэты спектакль пра смутак і боль… Галоўным героем спектакля з’яўляецца вобраз апошняга жыхара Стойлаў, унікальнага разьбяра і стваральніка музея “Успаміны Бацькаўшчыны” Міколы Тарасюка. Менавіта, ён натхняў і цяпер натхняе на ўсе нашы актыўнасці, за што мы яму шчыра ўдзячны. П’есу для спектакля напісаў знакаміты берасцейскі паэт і журналіст Мікола Пракаповіч згодна успамінаў творцы.
Мы часта паказвалі “Прытулак памяці” у сябе на сядзібе, вандравалі па нашай любімай і неверагодна прыгожай Беларусі, распавядалі гісторыю “знікаючай вёскі” і Міколы Тарасюка па за межамі краіны.
8 мая 2022 года споўнілася б 90 год знакамітаму Майстру. У памяць пра яго мы пакажам спектакль “Прытулак памяці”. Акрамя спектакля, мы пройдземся “сцежкамі Міколы Тарасюка”, палюбуемся на краявіды, што натхнялі творцу, зробім на добры успамін сувенір сваімі рукамі з дрэва і саломы, пасядзім ля вогнішча, паглядзім дакументальныя відэазапісы і смачна павячэраем. Пакуль яшчэ ёсць вольныя месцы! Пішыце ў дырэк: https://www.instagram.com/agrasiadziba_stuly/ 

Новости из этой категории