Шоў Беларушчыны ў Пружанскім палацыку

Шоў Беларушчыны ў Пружанскім палацыку

Амаль тры гадзіны ў Пружанскім палацыку размаўлялі па-беларуску, сьпявалі па-беларуску, глядзелі мультфільмы, агучаныя па-беларуску, адказвалі на пытаньні віктарыны таксама на беларускую тэматыку. Такую вялікую і цікавую імпрэзу напярэдадні Сусьветнага дня роднай мовы зладзілі студэнты менскіх вышэйшых навучальных установаў, якія наведваюць курсы адраджэньня беларускай мовы і культуры, кажа Кацярына Парыская:

- Нацыянальная ідэя мусіць быць тым, на чым павінны выхоўвацца дзеці, моладзь, а далей ўсё грамадзтва. Бо нічога лепшага за нацыянальную ідэю мы пакуль ня можам прадаставіць.

Удзельнікі імпрэзы ад пачутага ды пабачанага былі ў захапленьні. Доўга апладявалі гурту «Laundas». Таму ў канцы мерапрыемства атрымалі шчырую падзяку, якую выказала ад імя ўсіх прысутных пружанская паэтка Ніна Дыдышка:

- Я хачу выказаць словы ўдзячнасьці, словы захапленьня гэтым мерапрыемствам. І віктарына спадабалася, і канцэрт. Няхай лёгкай у вас будзе дарога ў такім пляне, каб прабіцца да беларусаў, навучыць іх гаварыць на беларускай мове.

Удзельнікі мерапрыемства атрымалі на памяць стужачкі зь беларускім арнамэнтам. Пераможцаў віктарыны ўганаравалі  падарункамі. Усе прысутныя атрымалі зарад аптымізму і любові да ўсяго роднага, а найперш — да мовы.

© Беларускае радыё «Рацыя»

Новости из этой категории

0 Комментариев