Як ацаніць дзіўныя суды над грамадзянамі, адзін з якіх адбыўся 16 кастрычніка ў Пружанах

Як ацаніць дзіўныя суды над грамадзянамі, адзін з якіх адбыўся 16 кастрычніка ў Пружанах

Жители Пружан пишут:

"Правосудие в Беларуси всегда было, что называется "не совсем правосудием", но, все же, шатко и валко шло, и люди надеялись, что суд разберется...

Правасуддзе ў Беларусі ўвесь перыяд лукашызму, як то кажуць "храмала на адну нагу", але ўсе ж бачнасць нейкага закону была. У сучасны момант і гэтая мінімальная бачнасць знікла. З кожным днем дзіву даешся суддзям і ўсяму "правасуддзю" - гэта сістэма пераўтварылася ў нейкі тэатр абсурду, яго пастаноўкі накіраваны на "выкалачванне" грашовых сродкаў з людзей. Такое ўражанне , што штрафы з беларускіх грамадзян - гэта адзіны сродак папаўнення дзяржаўнай казны і суддзі, стаўшы па стойцы смірна, выконваюць загады ўлады.

Як ацаніць дзіўныя суды над грамадзянамі, адзін з якіх адбыўся 16 кастрычніка ў Пружанах над Віталем Кульгаўчуком. Віталя абвінавацілі за ўдзел ні то ў несанкцыянаваным мітынгу, ні то ў сходзе грамадзян 24 жніўня. Хоць узнікае пытанне, што такое "несанкцыяваны мітынг", бо канстытуцыя РБ такіх патрабаванняў не прапісвае, а вось лукашысцкая хунта санкцыянуе толькі свае мерапрыемствы. Таму, калі людзі збіраюцца на вуліцы - гэта ўжо злачынства!

Але вось дзіўна! Стаяў сярод мірных людзей чалавек з чырвона-зяленым, нібыта дзяржаўным сцягам на плячах, чакаў сябра і нешта пісаў у тэлефоне. Першы сведка - працаўнік доблеснай міліцыі, які чамусці з пэўных часоў пражывае ў будынку РАУСа (у судзе назваў свой адрас пражывання - вул.Савецкая д.36), сцвярджае, што ў гэты дзень, 24 жніўня, на плошчы каля ДК у Пружанах адбыўся мітынг, а можа сход? - сваімі вачыма не бачыў. Другі працаўнік той жа арганізацыі, бачыў сваема вачыма варожыя сімвалы - бел-чырвона-белыя сцягі, і нават, страшна сказаць, белыя і чырвоныя балёнікі - жуць! Але во дзіва! На відэазапісу (доказу міліцыі) чамусці няма ані сцягаў, ні жахлівай зброі - балёнікаў і нават кветак няма... Стаяць сабе людзі, некаторыя з дзецьмі, і размаўляюць, цудоўнае надвор'е! І вось ён, ЗЛАЧЫНЦА, піша нешта у тэлефоне і чамусці на плячах мае "дзяржаўны" сцяг - ату яго, судзіць! А суд суровы і строгі. Ну як жа, трэба пакараць! На табе хлопча - каб ведаў, як з сябрамі сустракацца ў горадзе і сцяг на плечы вешаць - 35 базавых. Папаўняй дзяржаўную казну і памятай, як "служкі народа" служаць аддана свайму пахану!"

 

Стилистика и орфография автора сохранены.

Итого: парень получил штраф 35 базовых величин (а это 945 бел. рублей) за то, что вышел в Пружанах с красно-зелёным флагом на плечах.

Напомним, что на проведение мирных акций против насилия в исполком направлено четыре заявления, но были получены отказы, в то же время провластный митинг был проведен.

Новости из этой категории