15.02.1863г. каля в. Рэчыца (Пружанскі пав.) загінуў адзін з кіраўнікоў паўстання Станіслаў Сангін

15.02.1863г. каля в. Рэчыца (Пружанскі пав.) загінуў адзін з кіраўнікоў паўстання Станіслаў Сангін

Станіслаў Сангі́н (Со́нгін) гербу «Шранява» (каля 1818 — 15 лютага 1863, каля Рэчыцы Пружанскага павету, Расейская імпэрыя) — удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху.

Біяграфія

Гарадзенскі чыноўнік. Выступаў у віленскім друку з артыкуламі на эканамічныя тэмы, быў абраны ў Віленскую археалягічную камісію, зьбіраў экспанаты для Віленскага музэю старажытнасьцяў. Па выхадзе ў адстаўку працаваў упраўляючым маёнтку ў Бельскім павеце.

Паплечнік Кастуся Каліноўскага. Разам з Фэліксам Ражанскім і Валерам Урублеўскім прымаў удзел у выданьні й распаўсюдзе «Мужыцкай праўды». Сфармаваў у Сямятычах паўстанцкі атрад, удзельнічаў у выправе Рамана Рагінскага ў глыб Беларусі. 13 лютага [ст. ст. 1 лютага] 1863 аб’яднаны атрад Сангіна і Браніслава Рыльскага захапіў Пружану. Праз два дні загінуў у баі пад Рэчыцай (цяпер у Камянецкім раёне).

Ягоная жонка Багуміла (у дзявоцтве Барташэвіч) памерла 3 сьнежня 1868 у Карклінах. Мелі сына Мацея.

Крыніца: be-tarask.wikipedia.org

Новости из этой категории