80 гадоў таму: Як Сталін і Гітлер малявалі беларускія межы ў 1939-м

80 гадоў таму: Як Сталін і Гітлер малявалі беларускія межы ў 1939-м

80 гадоў таму: Пакт Молатава-Рыбэнтропа

Распавядае Радыё Свабода:

23 жніўня 1939 году Савецкі Саюз і нацысцкая Нямеччына падпісалі пакт аб ненападзе ў Маскве, пракладваючы шлях да нацысцкага і савецкага нападаў на Польшчу ў наступным месяцы і да пачатку Другой сусьветнай вайны. Вядомае пад нефармальнай назвай «пакт Молатава-Рыбэнтропа» — паводле прозьвішчаў савецкага міністра замежных спраў Вячаслава Молатава і міністра замежных спраў Германіі Ёахіма фон Рыбэнтропа — пагадненьне разьвязала Адольфу Гітлеру рукі, каб напасьці на Польшчу, не асьцерагаючыся сутыкненьня з СССР. У той жа час Гітлер і Ёсіф Сталін ухвалілі сакрэтны пратакол, які падзяліў Цэнтральную і Усходнюю Эўропу на «сфэры ўплыву».


Новости из этой категории