15.03.2020 у Пружанах - творчыя справаздачы народных(узорных) аматарскіх калектываў устаноў культуры

15.03.2020 у Пружанах - творчыя справаздачы народных(узорных) аматарскіх калектываў устаноў культуры

15 сакавіка ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбудуцца творчыя справаздачы народных (узорных) аматарскіх калектываў устаноў культуры

У праграме прымуць удзел:

узорны духавы аркестр, узорны хор “Вітанак”, народны камерны хор ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны»;

народны хор ветэранаў «Чырвоны гваздзік», народны хор «Вербніца», народны духавы аркестр, народны драматычны калектыў «Сейбіты», узорная эстрадная студыя «Меладзін», узорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон», узорны падлеткавы клуб «Юніёр-Эрудыт-клуб» ДУК «Пружанскі гарадскі Палац культуры»;

народны вакальны ансамбль «Землякі» Новазасімавіцкага СДК ДУК «Пружанская РЦКС»;

салісты і вакальныя групы адборачнага тура абласного песеннага форума «З любоўю да песні».

Чакаем вас у 11 гадзін.

Крыніца: pruzhany.brest-region.gov.by

Новости из этой категории