Памёр доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, першы кіраўнік незалежнай Беларусі С.Шушкевіч

Памёр доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, першы кіраўнік незалежнай Беларусі С.Шушкевіч

Памёр палітык і навуковец, першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч

Гэта здарылася ў Мінску, сёння ноччу, паведамляюць родныя. Шушкевічу было 87 гадоў.

Некалькі дзён таму ён трапіў у рэанімацыю пасля перанесенага каронавіруса. Праз два дні яго выпісалі, але здароўе палітыка было ўжо падарванае хваробай.

Станіслаў Шушкевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Саветам 12-га і 13-га скліканняў, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук, першым кіраўніком незалежнай Беларусі, удзельнікам падпісання Белавежскіх пагадненняў аб юрыдычным замацаванні распаду СССР.

У 1991—1994 ён быў старшынём Вярхоўнага Савета, намінальным кіраўніком дзяржавы, хоць рэальная ўлада ў той час была ў руках прэм’ер-міністра. Быў кандыдатам у прэзідэнты Беларусі на першых прэзідэнцкіх выбарах у 1994.

Перадвыбарная праграма кандыдата ў прэзідэнты Шушкевіча прадугледжвала запуск рынкавых механізмаў, прыватызацыю, развіццё прадпрымальніцтва і фермерства.

Станіслаў Шушкевіч жыў у Мінску і амаль на апошніх гадоў працаваў, як навековец-фізік выступаў з лекцыямі ў шматлікіх замежных універсітэтах.

Новости из этой категории