Бясплатная школа бёрдвочараў праводзіць набор у Пружанах усіх зацікаўленых з 18 гадоў.

Бясплатная школа бёрдвочараў праводзіць набор у Пружанах усіх зацікаўленых з 18 гадоў.

    Пазнаёмся з сотняй птушак! Школа бёрдвочараў праводзіць набор у г. Пружаны

      З 7 сакавiка па 30 красавiка грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) правядзе ў г. Пружаны “Школу бёрдвочара” – бясплатныя курсы, якія навучаць вызначаць больш за 100 відаў мясцовых птушак. Запісацца могуць усе зацікаўленыя з 18 гадоў, адукацыя і прафесія не маюць значэння.

 

Дзікая прырода побач з намі нават у гарадах. Мноства разнастайных птушак жыве ў парках, ля дамоў, напустках і ў хмызняках, на вадаёмах. Толькі ў Мінску зарэгістравана каля 200 відаў птушак.

Ці вядома табе, што ў горадзе жывуць два віды вераб’ёў? Ці можаш адрозніць узімку варону ад грака? Ці ведаеш, дзе адшукаць птушку года – шчыгла?

Бёрдвочынг – назіранне за птушкамі, цікавы і папулярны ў многіх краінах занятак. Гэтае хобі дорыць чалавеку радасць і задавальненне і дае магчымасць больш рухацца і разнастаіць сваё жыццё. 

Неабавязкова ехаць у экзатычныя краіны, каб пабачыць новых для сябе птушак. Палічы, колькі з 329 відаў беларускіх птушак ты ведаеш. Хочаш пазнаёміцца з іншымі?

Што цябе чакае ў Школе?

У Школе бёрдвочара ты вывучыш больш за 100 відаў птушак і пачнеш заўважаць іх у прыродзе. Усяго будзе восем тэарэтычных заняткаў у будні і дзве палявыя экскурсіі на выходных.

У Школе раскажуць не толькі як адрозніваць птушак, але і як апранацца для бёрдвочынгу, як складаць маршрут, як апісваць птушку, як правільна пазначаць яе месцазнаходжанне і дадуць шмат іншай карыснай інфармацыі.

Кожны вучань атрымае шпаргалку са спісам усіх птушак Беларусі і асноўнай інфармацыяй пра кожны від, а таксама вызначальнік.

Што ты дазнаешся пра сотню птушак?

як адрозніць самцоў ад самак, як выглядаюць маладыя птушкі, а як - дарослыя падчас гнездаванняі ў іншы час;

як адрозніць птушак па галасах;

дзе якіх птушак можна сустрэць;

чым харчуюцца розныя птушкі;

якія паводзіны і іншыя асаблівасці яны маюць.

 

Заняткі будуць праходзіць у «Музэ́і-сядзі́бе Пружа́нскі пала́цык» па адрасе: вул. Савецкая, 50

Каб запісацца ў Школу бёрдвочара, патрэбна да 06.03 паведамiць каардынатару адным з наступных спосабаў: Тэл.: 8(029) 823 44 84, электронная пошта: mybox_sasha.net@mail.ru

Спяшайся: колькасць месцаў абмежаваная!

Кантактная асоба: Сербун Аляксандр Аляксандравiч

Школа бёрдвочара ладзіцца ў межах ініцыятывы “Будзь здаровы з птушкамі!”, якую АПБ правядзе сёлета ў 10 раённых цэнтрах Гомельскай і Брэсцкай абласцей: Гомелі, Тураве, Мазыры, Брэсце, Кобрыне, Маларыце, Камянцы, Баранавічах, Бярозе, Пружанах.

Ініцыятыва рэалізуецца ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” (“БЕЛМЕД”), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА у парнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) — найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі і з 2005 года — нацыянальны партнёр глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі "BirdLife International", у якую ўваходзяць арганізацыі са 113 краін. АПБ — гэта больш за 3000 сябраў, валанцёраў і прыхільнікаў, 120 школьных клубаў і 15 мясцовых аддзяленняў па ўсёй краіне. Арганізацыя працуе дзеля захавання біяразнастайнасці і далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды. Толькі разам мы зможам захаваць дзікую прыроду нашай краіны — далучайся і ты!

Кантакты арганізацыі: г. Мінск, вул. Парніковaя 11, офіс 4.

(+375 17) 369 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87 info@ptushki.org

 

Новости из этой категории

0 Комментариев