Зацверджаны пералік горадабудаўнічых праектаў на 2020г, сярод іх схема арганізацыі Пружанскага раёну

Зацверджаны пералік горадабудаўнічых праектаў на 2020г, сярод іх схема арганізацыі Пружанскага раёну

Урад зацвердзіў пералік горадабудаўнічых праектаў, заказ на распрацоўку якіх падлягае размяшчэнню ў 2020 годзе. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 28 лістапада 2019 года №816, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.


У пералік уключаны 26 праектаў. У іх лік увайшлі схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Пружанскага і Івацэвіцкага раёнаў (Брэсцкая вобласць), Полацкага і Бешанковіцкага (Віцебская), Жлобінскага, Брагінскага і Петрыкаўскага (Гомельская), Дзятлаўскага (Гродзенская), Любанскага, Барысаўскага і Валожынскага (Мінская), Бялыніцкага і Шклоўскага раёнаў (Магілёўская вобласць).

Прадугледжаны таксама заказы на распрацоўку дэталёвых планаў цэнтраў гарадоў з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы. Такія планы распрацуюць для Пінска, Полацка, Мазыра, Гродна. Акрамя таго, у пералік горадабудаўнічых праектаў ўвайшлі генеральныя планы Баранавічаў, Наваполацка, спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку "Браслаўскі", курорта рэспубліканскага значэння "Наваельня", зон адпачынку рэспубліканскага значэння "Вілейка" і "Чыгірынка".

Сярод праектаў - дэталёвыя планы планіровачных участкаў "Сонічы" і "Цыбуліна-Бержаваты" спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку "Аўгустоўскі канал", а таксама свабоднай эканамічнай зоны "Мінск" (участак №10, раён "Фаніпаль").

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам ад 14 студзеня 2014 года №26 "Аб мерах па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці".

Новости из этой категории