Пайшоў з жыцця былы дырэктар Пружанскага Дому культуры, заслужаны дзеяч культуры Беларусі М.Шавель

Пайшоў з жыцця былы дырэктар Пружанскага Дому культуры, заслужаны дзеяч культуры Беларусі М.Шавель

Пайшоў з жыцця Міхась Шавель, тэатральны дзеяч і рэжысёр, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, член савета Беларускага фонду культуры.

Творца нарадзіўся ў 1949 годзе ў вёсцы Вільянава Пружанскага раёна. У 1972 годзе скончыў рэжысёрскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў дырэктарам Пружанскага раённага Дома культуры, з 1974 года — у Брэсцкім абласным Доме народнай творчасці, старшым інспектарам упраўлення культуры аблвыканкама, памочнікам намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама.

З лістапада 1980-га Міхась Аляксандравіч — дырэктар, а з 1995 года дырэктар і адначасова мастацкі кіраўнік Брэсцкага абласнога тэатра лялек. Пад яго кіраўніцтвам тэатр імкнуўся перш за ўсё ствараць спектаклі на аснове твораў нацыянальнай драматургіі. Дзякуючы М. Шавелю на сцэне ўдала ўвасоблены творы Н. Мацяш, У. Ягоўдзіка, Г. Васілеўскай, Н. Тулупавай, У. Граўцова, І. Сідарука. Штогод ішло звыш 300 спектакляў для юных гледачоў Брэста і Брэсцкай вобласці. У 1995 г. Брэсцкі тэатр лzяек разам з Брэсцкім тэатрам драмы і музыкі (дырэктар А. Козак) выступілі арганізатарамі міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва «Белая Вежа». У 1996 г. М. Шавель абраны прэзідэнтам Беларускага цэнтра Міжнароднага саюза дзеячаў тэатраў лялек, які аб’яднаў работнікаў усіх тэатраў лялек Беларусі, а на базе Брэсцкага была створана штаб-кватэра цэнтра. З 1995 г. Міхась Аляксандравіч узначальваў абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры», выступіў аўтарам ідэі і адным з арганізатараў правядзення штогадовага кон-урсу «Берасцейскія зоркі». У сакавіку 2014 года Міхась Шавель за таленавітае і яскравае кіраўніцтва тэатрам атрымаў узнагароду «Натхненне» ад Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.

Аляксей ШАЛАХОЎСКІ

Крыніца: Літаратура і мастацтва ад 08.10.2021г.

Новости из этой категории