Бітва пад Семянчою Пружанскага павету

Бітва пад Семянчою Пружанскага павету

Невядомая бітва 1812 року паміж Французскімі і Расейскімі войскамі паблізу маёнтка Семянча, Пружанскага павету

 

Па мясцовым апавяданням, якія датычацца другой паловы XIX века, вядома, што ў адным з двароў Семянчоўскіх пражываў Французскі генерал, а войска ягонае разбіла лагер на полі непадалёк.

Аб бітве ўзгадвае пісьменнік Юзэф Крашэўскі, які ўдакладняе, што для Саксонскага войска бітва супраць казакаў скончылася безпасьпяхова. Пасьля вайсковых дзеянняў маёнтак Семянча моцна пацярпеў ад марадзёраў, ды настолькі, што сам уладальнік загадаў разбурыці сядзібны дом і ўсё будынкі апрача флігеля, каб пабудаваць усё нанова.

Згодна з інфармацыяю з выдання “Ziemia” 1911 року, у XIX веку на месцы бітвы ўсносілася магіла.

Крыніцы:
Józef Ignacy Kraszewski – Ksia̧żka jubileuszowa dla uczczenia piȩćdziesiȩcioletniéj działalności literackiéj J.I. Kraszewskiego, Warszawa, 1880 rok, str. IV
Ziemia. Tygodnik Krajoznawczy Ilustrowany.1911 R.2 nr47, str. 6

Артыкул узяты адсюль: pruzana.wordpress.com

Новости из этой категории