Адукацыйны семінар у Стойлах

Адукацыйны семінар у Стойлах

26 кастрычніка 2019 года ў культурна-адукацыйным цэнтры «Вясковы рэнесанс» вёскі Стойлы Пружанскага раёна адбыўся семінар-практыкум «Захаванне аўтэнтычнай культуры і выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў у прасоўванні турыстачнай прывабнасці рэгіёну». Павітаў удзельнікаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама Канстанцін Панімаш. Разам з Галінай Верамейчык (Глава нямецкага прадстаўніцтва) паразмаўлялі пра нефармальную адукацыю і адукацыйны турызм. З доктарам мастацтвазнаўства Вольгай Лабачэўскай пазнаёміліся з ўнікальнымі рэгіёнамі ў свеце і нашай краіне. Пад час практычных заняткаў з Ганнай Ліцкевіч вырашалі як вызначыць унікальнасць сваёй мясцовасці і як якасна і яскрава пра яе распавесці! Вельмі важныя і набалелыя тэмы абмярковаліся апошнімі цёплымі восеньскімі днямі!

Праект рэалізуецца пры падтрымцы прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь і садзейнічанню сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Германіі (BMZ).

Крыніца: iniciativa-pruzhany.by

Новости из этой категории