Сёння 464 гады з дня нараджэння Льва Сапегі, колішняга гаспадара Ласасіну, Ружанаў

Сёння 464 гады з дня нараджэння Льва Сапегі, колішняга гаспадара Ласасіну, Ружанаў

Леў Іванавіч Сапега (4 красавіка 1557, в. Астроўна, цяпер Бешанковіцкі раён — 7 ліпеня 1633, Вільня) — адзін з найбольш уплывовых дзяржаўных дзеячаў ВКЛ і Рэчы Паспалітай ў кан. XVI — 1-ай трэці XVII ст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў магнацкай сям’і, якая мела ўплывовыя сваяцкія сувязі, валодала багатымі маёнткамі, што давала магчымасць зрабіць бліскучую кар’еру. Род Сапегаў быў праваслаўным, але Л. І. Сапегу ў 7-гадовым узросце аддалі вучыцца ў Нясвіжскую пратэстанцкую школу, дзе выкладалі запрошаныя ўладальнікам Нясвіжа Мікалаем Радзівілам Чорным вядомыя тагачасныя дзеячы навукі і культуры. Л. І. Сапега авалодаў польскай, нямецкай, лацінскай, грэчаскай мовамі і быў падрыхтаваны да засваення тагачаснага ўніверсітэцкага курса. У 13-гадовым узросце ён паехаў у Лейпцыгскі ўніверсітэт, дзе некалькі гадоў вывучаў гісторыю рымскага і царкоўнага права, знаёміцца з мастацтвам Рэнесансу. Пасля вяртання ў ВКЛ Л. І. Сапегу па хадайніцтве Мікалая Радзівіла Рудога прымаюць на службу да двара караля польскага і вял. кн. літоўскага Стэфана Баторыя, які быў уражаны эрудыцыяй і ведамі юнака.

 
Герб Льва Сапегі. 1588

У 1580, ва ўзросце 23 гадоў, Л. І. Сапега атрымаў пасаду сакратара гаспадарскага, а ў 1581 пісара гаспадарскага ў Канцылярыі ВКЛ. У гэтым жа годзе ён выступіў асноўным арганізатарам стварэння Трыбунала ВКЛ — вышэйшага апеляцыйнага суда краіны. Са згоды Жыгімонта Вазы, пераемніка Стэфана Баторыя, Л. І. Сапега ўзначаліў працу над трэцяй рэдакцыяй Статутам ВКЛ, выдатнага помніка юрыдычнай думкі, які быў надрукаваны ў 1588 за ўласны кошт Л. І. Сапегі з напісанымі да яго дзвюма прадмовамі: адна — зварот да Жыгімонта Вазы, другая — зварот да грамадзян ВКЛ. Аўтарытэт Л. І. Сапегі ў ВКЛ быў вялікі, таму, нягледзячы на разыходжанні поглядаў на палітыку, Жыгімонт Ваза ў 1589 назначыў яго канцлерам ВКЛ, гэту пасаду Л. І. Сапега займаў на працягу 34 гадоў. У 1621 стаў таксама і ваяводам віленскім, а з 1625 адначасова і вялікім гетманам літоўскім.

Да бацькоўскай і мацярынскай спадчыны Леў далучыў Ласосін, Ружану і Зельву на Слонімшчыне, Асвею і Бешанковічы на Полаччыне, Бялынічы, Цяцерын і Круглае ў Аршанскім павеце, частку ўладанняў князёў Лукомскіх, Здзяцель (Дзятлава) на Новагародчыне, Чарнобыль на Кіеўшыне і шмат больш дробных уладанняў. Ён жа выкупіў Іказнь і Друю ў нашчадкаў кодзенскай галіны роду Сапегаў. У яго ўладанні знаходзіліся і вялізныя дзяржаўныя маёнткі (староствы): Слонім, Свіслач, Магілёў, Куранец, Маркава, Мядзел і інш. Багацці Льва Сапегі дазвалялі яму нават фінансаваць вайну са Швецыяй за Інфлянты. Ён жа быў і адным з натхняльнікаў паходу на Маскву ў час г.зв. Рускай смуты пачатку 17 ст.


Віленскі касцёл Міхаіл Арханёла
Л. І. Сапега падтрымліваў ідэю царкоўнай уніі ў ВКЛ (1596), бо лічыў, што рэлігійнае адзінства спрыяла б умацаванню дзяржавы і пазбавіла б яе ад многіх унутраных канфліктаў. Разам з тым Сапега быў катэгарычным праціўнікам гвалту як сродка ўмацавання веры. Сам перайшоў з праваслаўя ў кальвінізм, а ў 1588 прыняў каталіцтва, быў адным з прыхільнікаў караля Жыгімонта Вазы, пры якім асабліва ўзмацнілася Контррэфармацыя. На яго час прыпаў перыяд цяжкіх ваенных канфліктаў на паўночна-заходніх, усходніх і паўднёвых рубяжах Рэчы Паспалітай. Ён неаднаразова ўдзельнічаў у баявых дзеяннях (у т.л. Лівонскай вайне), ахвяраваў сваю маёмасць на ўтрыманне арміі ВКЛ — сабраны на яго сродкі гусарскі полк удзельнічаў у бітве пад Вялікімі Лукамі і пры аблозе Пскова. Узначальваў пасольства ВКЛ па працягу дзеяння Ям-Запольскага міру (1582), заключыў мірныя дагаворы з Фёдарам Іаанавічам і Барысам Гадуновым (1600). Праславіўся Л. І. Сапега і як мецэнат, на свае сродкі ён будаваў касцёлы (у т.л. Віленскі касцёл Міхаіла, дзе пасля быў пахаваны), уніяцкія і праваслаўныя цэрквы, адкрываў школы, шпіталі, прытулкі. У сваіх маёнтках ён сабраў каля 3 тыс. кніг. Апекаваў над мастакамі і літаратарамі. Паклаў пачатак ружанскаму архіву, а на схіле гадоў займаўся ўпарадкаваннем Метрыкі ВКЛ.У 1580, ва ўзросце 23 гадоў, Л. І. Сапега атрымаў пасаду сакратара гаспадарскага, а ў 1581 пісара гаспадарскага ў Канцылярыі ВКЛ. У гэтым жа годзе ён выступіў асноўным арганізатарам стварэння Трыбунала ВКЛ — вышэйшага апеляцыйнага суда краіны. Са згоды Жыгімонта Вазы, пераемніка Стэфана Баторыя, Л. І. Сапега ўзначаліў працу над трэцяй рэдакцыяй Статутам ВКЛ, выдатнага помніка юрыдычнай думкі, які быў надрукаваны ў 1588 за ўласны кошт Л. І. Сапегі з напісанымі да яго дзвюма прадмовамі: адна — зварот да Жыгімонта Вазы, другая — зварот да грамадзян ВКЛ. Аўтарытэт Л. І. Сапегі ў ВКЛ быў вялікі, таму, нягледзячы на разыходжанні поглядаў на палітыку, Жыгімонт Ваза ў 1589 назначыў яго канцлерам ВКЛ, гэту пасаду Л. І. Сапега займаў на працягу 34 гадоў. У 1621 стаў таксама і ваяводам віленскім, а з 1625 адначасова і вялікім гетманам літоўскім.

Да бацькоўскай і мацярынскай спадчыны Леў далучыў Ласосін, Ружану і Зельву на Слонімшчыне, Асвею і Бешанковічы на Полаччыне, Бялынічы, Цяцерын і Круглае ў Аршанскім павеце, частку ўладанняў князёў Лукомскіх, Здзяцель (Дзятлава) на Новагародчыне, Чарнобыль на Кіеўшыне і шмат больш дробных уладанняў. Ён жа выкупіў Іказнь і Друю ў нашчадкаў кодзенскай галіны роду Сапегаў. У яго ўладанні знаходзіліся і вялізныя дзяржаўныя маёнткі (староствы): Слонім, Свіслач, Магілёў, Куранец, Маркава, Мядзел і інш. Багацці Льва Сапегі дазвалялі яму нават фінансаваць вайну са Швецыяй за Інфлянты. Ён жа быў і адным з натхняльнікаў паходу на Маскву ў час г.зв. Рускай смуты пачатку 17 ст.


Віленскі касцёл Міхаіл Арханёла
Л. І. Сапега падтрымліваў ідэю царкоўнай уніі ў ВКЛ (1596), бо лічыў, што рэлігійнае адзінства спрыяла б умацаванню дзяржавы і пазбавіла б яе ад многіх унутраных канфліктаў. Разам з тым Сапега быў катэгарычным праціўнікам гвалту як сродка ўмацавання веры. Сам перайшоў з праваслаўя ў кальвінізм, а ў 1588 прыняў каталіцтва, быў адным з прыхільнікаў караля Жыгімонта Вазы, пры якім асабліва ўзмацнілася Контррэфармацыя. На яго час прыпаў перыяд цяжкіх ваенных канфліктаў на паўночна-заходніх, усходніх і паўднёвых рубяжах Рэчы Паспалітай. Ён неаднаразова ўдзельнічаў у баявых дзеяннях (у т.л. Лівонскай вайне), ахвяраваў сваю маёмасць на ўтрыманне арміі ВКЛ — сабраны на яго сродкі гусарскі полк удзельнічаў у бітве пад Вялікімі Лукамі і пры аблозе Пскова. Узначальваў пасольства ВКЛ па працягу дзеяння Ям-Запольскага міру (1582), заключыў мірныя дагаворы з Фёдарам Іаанавічам і Барысам Гадуновым (1600). Праславіўся Л. І. Сапега і як мецэнат, на свае сродкі ён будаваў касцёлы (у т.л. Віленскі касцёл Міхаіла, дзе пасля быў пахаваны), уніяцкія і праваслаўныя цэрквы, адкрываў школы, шпіталі, прытулкі. У сваіх маёнтках ён сабраў каля 3 тыс. кніг. Апекаваў над мастакамі і літаратарамі. Паклаў пачатак ружанскаму архіву, а на схіле гадоў займаўся ўпарадкаваннем Метрыкі ВКЛ.

Крыніца: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D0%B5%D1%9E_%D0%86%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%A1%D0%B0%D0%BF%D0%B5%D0%B3%D0%B0

 

Новости из этой категории