Чорны дзень 23 мая. Учора споўнілася 25 гадоў з моманту трагедыі з самалётам у Беларусі.

Чорны дзень 23 мая. Учора споўнілася 25 гадоў з моманту трагедыі з самалётам у Беларусі.
Учора споўнілася роўна 25 год як загінуў лётчык Уладзімір Карват.
Гэта адбылося 23 мая 1996 года пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту, калі раптоўна самалёт страціў кіраванне і падаў. Уладзімір Карват спрабаваў адвесці СУ-27 ад вёсак Арабаўшчына і Вялікае Гацішча. На момант смерці яму было 37 год.
У вёсцы Арабаўшчына Баранавіцкага раёна (паблізу якой загінуў Карват) усталяваны помнік подзвігу ў выглядзе пікіруючага самалёта. У Баранавічах ёсць бульвар і сквер імя Уладзіміра Карвата. Яму першаму ў гісторыі незалежнай краіны было нададзена званне герой Беларусі. Сам жа герой з Берасця (Брэста). Там ёсць вуліца яго імя і школьны музей.
Марка з выявай героя з калекцыі праекта Куфар старажытнасцяў.
 
 

 

Новости из этой категории