14 красавіка Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў з працоўным візітам наведаў Міністр культуры

14 красавіка Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў з працоўным візітам наведаў Міністр культуры

14 красавіка Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў з працоўным візітам наведаў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь – Анатоль Мечыслававіч Маркевіч.

У першую чаргу Анатоль Мечыслававіч заслухаў даклад аб ходзе рамонтна-рэстаўрацыйных работ усходняга корпуса палацавага комплексу.

Удзельнікі нарады абмеркавалі прынцыповыя падыходы да вырашэння праблем захавання, аднаўлення і сучаснага выкарыстання аб'екта гісторыка-культурнай спадчыны і яе тэрыторыі.

У ходзе нарады было разгледжана пытанне фінансавання аб'екта, а таксама намечаны план адпаведных мерапрыемстваў па далейшай рэстаўрацыі ўсходняга корпуса і кансервацыі паўночнага корпуса.

Варта адзначыць, што Анатоль Маркевіч ня першы раз наведвае Ружаны. Яшчэ займаючы пасаду памочніка Прэзідэнта - інспектара па Брэсцкай вобласці, Анатоль Мечыслававіч адзначаў важнасць захавання аб'екта з вялікай гісторыяй - Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў.

 

Новости из этой категории