Фотарэпартаж агенства БЕЛТА з Ружанскага палацу

Фотарэпартаж агенства БЕЛТА з Ружанскага палацу

Ружанскі палацавы комплекс - адна з буйнейшых магнацкіх рэзідэнцый XVII-XVIII стагоддзяў у Беларусі. Канцлер вялікі літоўскі Леў Сапега купіў мястэчка Ружаны ў 1598 годзе і адразу ж захацеў пабудаваць там замак. Першапачаткова гэта быў абарончы замак з трыма вежамі і шматпавярховымі падваламі. Ён перабудоўваўся некалькі разоў і канчатковы выгляд з элементамі позняга класіцызму, барока і ракако прыняў у другой палове XVIII стагоддзя. Апошні ўладальнік Ружанаў Я.К.Сапега за ўдзел у паўстанні 1830-1831 гадоў быў пазбаўлены ўсіх уладанняў, у тым ліку і Ружанскай рэзідэнцыі. У XIX стагоддзі палац быў здадзены ў арэнду, там арганізавалі ткацкую фабрыку. У 1914 годзе пажар у галоўным корпусе знішчыў дах, а ў 1944-м астатнія будынкі падпалілі нямецкія войскі.

 

У 2008 годзе Пружанскі райвыканкам па ўзгадненні з Брэсцкім аблвыканкамам і Міністэрствам культуры вырашыў пачаць рэстаўрацыю палацавага комплексу. Сёння аднаўляюць усходні корпус. З пачатку рэканструкцыі аб'екта з рэспубліканскага і раённага бюджэту выдзелена каля Br2,3 млн.

 

Фотарэпартаж Паўла Арлоўскага можна паглядзець па спасылцы.

 Не пропусти новости Пружан и Пружанского района - подписывайтесь на группу ВКонтакте про Пружанщину: https://vk.com/pruzhany

Новости из этой категории