Беларусы менш як за гадзіну знайшлі ровар для палітвязня, якога змясцілі на "хімію" у Пружанскі раён

Беларусы менш як за гадзіну знайшлі ровар для палітвязня, якога змясцілі на "хімію" у Пружанскі раён
Дзмітрый Кулакоўскі з жонкай. Фота: spring96.org​

Былы міліцыянт Дзмітрый Кулакоўскі, якому далі два гады «хіміі», звярнуўся з просьбаю да беларусаў і яму вельмі хутка дапамаглі.

У Facebook Дзмітрый паведаміў, што месца, дзе ён цяпер адбывае зняволенне, знаходзіцца за 7 кіламетраў ад гораду Пружаны, дзе яму дазволена працаўладкавацца.

Былы міліцыянт папрасіў падараваць яму непатрэбны або стары ровар, каб ездзіць на працу і вяртацца дадому.

Ровар Дзмітрыю Кулакоўскаму знайшлі менш як за гадзіну.

Былога міліцыянта Дзмітрыя Кулакоўскага адправілі на «хімію» проста з содняў

 

Дзмітрыя Кулакоўскага абвінавацілі ў публічнай абразе службовай асобы ў сувязі з выкананнем ёй службовых абавязкаў і прысудзілі два гады «хіміі» паводле арт. 369 КК.

Мужчыну затрымалі 20 траўня ў Менску ўдома, а на наступны дзень адправілі адбываць 15 содняў, абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні (арт. 24.3 КаАП). У мужчыны сур’ёзныя праблемы са здароўем, прагрэсуе дыябет. Каб прыцягнуць увагу і дамагчыся дапамогі, ён праглынуў лыжку.

У апошні дзень 15-соднявага арышту, 4 чэрвеня, Дзмітрыя Кулакоўскага этапавалі ў папраўчую ўстанову № 7.  Ён зноў лічыцца палітвязнем, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Жыццё экс-міліцыянта Кулакоўскага, якога зноў адправілі на содні, пад пагрозай. Ён праглынуў лыжку

 

МГ belsat.eu

Новости из этой категории