20 студзеня – 130 гадоў з дня нараджэння Рыгора Шырмы, харавого дырыжора, фалькларыста, музычнага і грамадскага дзеяча, публіцыста народнага артыста Беларусі.
Нарадзіўся #Рыгор_Раманавіч_Шырма 20 студзеня 1892 года ў вёсцы Шакуны непадалёку ад Пружан. У 1905 годзе паступіў у Пружанскае гарадское вучылішча. Потым была вучоба на Свянцянскіх настаўніцкіх курсах, літаратурным факультэце ў Седлецкім настаўніцкім інстытуце. Захапленне народнай беларускай песняй пачалося ў раннім дзяцінстве, а ў час вучобы і настаўніцкай працы пачаў запісваць народныя песні, паданні.
З 1922 пачаўся шлях Шырмы як харавога дырыжора. У гэты час музыкант арганізаваў хор у Пружанах. У 1926 ён пераехаў у Вільню, дзе стаў стваральнікам і кіраўніком Хору Беларускага студэнцкага саюза.
У 1939 стаў дырыжорам і кіраўніком Беларускага дзяржаўнага ансамбля песні і танца. На працягу ўсяго жыцця займаўся даследаваннем фальклору. Ён запісаў больш за 2000 народных песень, якія сабраны ў чатырох тамах зборніка “Беларускія народныя песні” (1959–1976). Выдаў першыя зборнікі Міхася Васілька, Максіма Танка, Сяргея Крыўца. Рыгор Раманавіч пакінуў багатую публіцыстычную спадчыну, лепшыя ўзоры якой прадстаўлены ў кнізе “Песня – душа народа” (1976), дзе былі сабраны артыкулы і рэцэнзіі, апублікаваныя на працягу 45 гадоў. З 1966 года і да канца жыцця Р.Р. Шырма быў старшынёй праўлення Саюза кампазітараў Беларусі і сакратаром праўлення Саюза кампазітараў СССР.
Запрашаем наведаць выстаўку “Чараўнік народнай песні” ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305), прымеркаваную да 130-годдзя з дня Рыгора Раманавіча Шырмы (1892–1978).

З 20 студзеня пачынае працу выстаўка да 130-годдзя з дня нараджэння Р.Р. Шырмы, беларускага харавога дырыжора, народнага артыста Беларусі
Нарадзіўся Рыгор Шырма ў в. Шакуны непадалёку ад Пружан. Дзяцінства праходзіла ў працы і сялянскіх клопатах. У 1905 г. дванаццацігадовым хлопчыкам ён паступіў у Пружанскае гарадское вучылішча, потым была вучоба на Свянцянскіх настаўніцкіх курсах, літаратурным факультэце ў Седлецкім настаўніцкім інстытуце (Польшча). Захапленне народнай беларускай песняй пачалося ў раннім дзяцінстве, а ў час вучобы і настаўніцкай працы Рыгор Шырма пачаў запісваць народныя песні, паданні. Нават у перыяд эвакуацыі ў Расію ў 1914–1921 гг. ён не спыняў збіральніцкай працы.
З 1922 г. пачаўся шлях Р.Р. Шырмы як харавога дырыжора. У гэты час музыкант арганізаваў хор у Пружанах, і малады калектыў хутка набыў вядомасць у Заходняй Беларусі. У 1926 г. ён пераехаў у Вільню, дзе стаў стваральнікам і кіраўніком Хору Беларускага студэнцкага саюза.
Не менш значнай была грамадская дзейнасць Рыгора Раманавіча: шмат гадоў ён працаваў сакратаром Галоўнай управы Таварыства беларускай школы (ТБШ), дабіваўся ад польскіх улад дазволу на права навучання на роднай мове. Быў арганізатарам і выдаўцом друкаванага часопіса “Беларускі летапіс” (орган ТБШ), які выходзіў у Вільні ў 1933–1939 гг.
Шырока разгарнулася творчая дзейнасць Р.Р. Шырмы пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Ён збіраў і апрацоўваў народныя песні, стаў дырыжорам і кіраўніком Беларускага дзяржаўнага ансамбля песні і танца (з 1955 г. Дзяржаўная харавая капэла БССР). У канцы 1940 г. калектыў з вялікім поспехам выступіў у Мінску, а ў 1941 г. – на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве. Слухачы ўпершыню пачулі цудоўныя беларускія народныя песні “А ў полі вярба”, “Ці ня быстрая рэчка”, “Ой, у садочку цвіла лілея”, “Там, за садамі”, “Ой, выйшла маці” і інш. Шмат сіл і энергіі аддаў Р.Р. Шырма харавой капэле, якая з 1978 г. носіць яго імя.
На працягу ўсяго жыцця Р.Р. Шырма займаўся даследаваннем фальклору. Ён запісаў больш за 2000 народных песень, якія сабраны ў чатырох тамах зборніка “Беларускія народныя песні” (1959–1976) і іншых выданнях. Рыгор Раманавіч – лаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларусі (1966,1974). Ён пакінуў багатую публіцыстычную спадчыну, лепшыя ўзоры якой прадстаўлены ў кнізе “Песня – душа народа”. З 1966 г. і да канца жыцця Р.Р. Шырма быў старшынёй праўлення Саюза кампазітараў Беларусі і сакратаром праўлення Саюза кампазітараў СССР. У 1977 г. атрымаў ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы.
На выстаўцы прадстаўлены матэрыялы з фондаў музея: фатаграфіі кампазітара розных часоў, дакументы, зборнік песен пад музычнай рэдакцыяй Р.Шырмы, праграмы канцэртаў Харавой капэлы.