Учора зафіксавана 8 рэкордаў тэмпературы, цяплей за ўсё было ў Пружанах, але ў 1968 было яшчэ цяплей

Учора зафіксавана 8 рэкордаў тэмпературы, цяплей за ўсё было ў Пружанах, але ў 1968 было яшчэ цяплей

Восем тэмпературных рэкордаў абноўленыя 31 сакавіка, сведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз аператыўных і архіўных дадзеных Белгідрамета на рэсурсе meteoinfo.by.

Лакальныя максімумы, у тым ліку больш як 50-гадовай даўніны, перакрытыя на метэастанцыях Берасцейскай, Віцебскай і Менскай абласцей.

Рэкорды адзначаныя ў Высокім — 20,2 градуса цяпла (было 20,1 у 2010 годзе), Ганцавічах — 18,2 (17,5 у 2010-м), Бярэзінскім запаведніку — 17,7 (16,1 у 2007-м), Валожыне — 17,1 (16 у 2010-м), Лепелі — 17 (16,5 у 1968-м), а таксама ў Нарачы — 16,9 (16,2 у 2007-м), Шаркаўшчыне — 16,9 (16 у 1999-м) і Докшыцах — 16,4 (16,3 у 1999-м).

Цяплей за ўсё мінулым днём было ў Пружанах — 20,6 градуса вышэй за нуль, але там лакальны рэкорд выстаяў (20,9 у 1968 годзе). У Менску было 16,9 пры прагнозе 14—16 (мясцовы рэкорд — 18,6 у 1968 годзе). Абсалютны максімум дня трымаецца 53 гады (22,2 градуса ў Брагіне).

1 красавіка вельмі цёплае для гэтага часу надвор`е захаваецца на большай частцы тэрыторыі, затым пахаладае.

belapan.by

Новости из этой категории