4 месяцы таму Раённыя Будні напісалі: Але тыя, хто разганяў дэманстрацыі, перайшлі мяжу чалавечнасці

4 месяцы таму Раённыя Будні напісалі: Але тыя, хто разганяў дэманстрацыі, перайшлі мяжу чалавечнасці

Роўна 4 месяцы таму пружанская дзяржаўная газета "Раённыя Будні" напісала: "Але тыя, хто разганяў дэманстрацыі, перайшлі мяжу чалавечнасці".

Зараз "Раённыя Будні", нажаль, пішуць зусім іншыя артыкулы, але ўзгадаем яшчэ некалькі цытат з пружанскай раёнкі ад 19-га жніўня:

"На дадзены момант афіцыйна пацверджана гібель двух мужчын (34-гадовы мінчанін загінуў непасрэдна на мітынгу, а 25-гадовы жыхар Гомеля памёр ужо пасля затрымання). Усе сусветныя інфармагенцтвы абляцелі здымкі і відэа жудасных збіванняў дэманстрантаў"

"13 жніўня на такую акцыю выйшлі і пружанкі. Недзе сотня прыгожых жанчын усіх узростаў з кветкамі і паветранымі шарыкамі крочыла па вуліцах горада. Дзяўчат віталі прахожыя, сігналамі падтрымлівалі аўтамабілісты, незнаёмцы раздавалі ваду, а ў цэнтры горада іх сустракалі юнакі з ружамі (пасля ўсе кветкі былі ўскладзены да помніка «Спаленым вёскам»)."

"У нядзелю аб’ядналіся зноў: старыя, малыя, жанчыны, мужчыны, прадстаўнікі розных прафесій, вядомыя ў раёне людзі. “Марш салідарнасці” аб’яднаў сотні пружанцаў (па іншых падліках, больш за тысячу), у якіх, акрамя патрабавання спыніць гвалт, былі і іншыя. Першае – тэрмінова адпусціць усіх, хто знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Пружанах за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах."

"Ад міліцыі людзі разышліся ні з чым, тым не менш, ужо ўвечары ўсе асуджаныя былі адпушчаны. "

"У нядзелю ўдзельнікі мітынгу абралі каардынацыйны савет, у склад якога ўвайшло 10 чалавек.
Ужо ў панядзелак гэтая ініцыятыўная група сфармулявала свае патрабаванні да ўлады на паперы, і ўвечары ўсе жадаючыя мелі магчымасць яе падпісаць. У аўторак спіс патрабаванняў быў перададзены ў тым ліку і ў Пружанскі райвыканкам. Збор подпісаў працягваецца."

"На 19.00 аўторка была запланавана сустрэча з кіраўніцтвам раёна. На жаль, дыялог не адбыўся."

Поўнасцю прачытаць артыкул можна тут альбо тут.

Зараз "Раённыя Будні", нажаль, пішуць зусім іншыя артыкулы, але відэазапісы таго, як бесчалавечна дзейнічалі сілавыя структуры ў жніўні 2020г. пры разгоне дэманстрантаў, так і ўжо пасля затрымання людзей, публікуюццу на незалежных сайтах да гэтага часу.

Літаральна ўчора было апублікавана чарговае відэа. Артыкул пра яго можаце пачытаць на сайце TUT.BY: "«Облизывай палку». Появилась еще одна запись того, что происходило в РУВД в августе"ать полностью: https://news.tut.by/society/711936.html?c", у іншым артыкуле, альбо паглядзець відэа ніжэй:

 

Новости из этой категории