Праваслаўныя ў Беларусі святкуюць Раство

Праваслаўныя ў Беларусі святкуюць Раство

Праваслаўныя ў Беларусі святкуюць Раство. Усяночныя службы прайшлі ва ўсіх праваслаўных храмах краіны.

Святкаванне Раства пачыналi ўвечары 6 студзеня святочнай вячэрай.

У хрысцiянскай традыцыi лiчыцца, што аб часе i месцы нараджэння Iсуса Хрыста валхвам паведамiла Вiфлеемская зорка, якая ўзышла на небасхiле з наступленнем цемры. Менавiта таму святочная вячэра пачыналася ўвечары са з’яўленнем першай зоркi i праходзiла ў строгiм маўчаннi.

6-7 студзеня Раство таксама святкуюць ва Украіне, Расіі, Сербіі, Грузіі, праваслаўныя ў Польшчы і краінах Балтыі.

25 снежня Раство святкавалі рыма-католікі, грэка-католікі, пратэстанты, а таксама праваслаўныя цэрквы ў Грэцыі, Балгарыі, Румыніі, Чэхіі, Амерыцы, а таксама Усяленскі патрыярхат. 6 студзеня Раство святкуюць у Арменіі.

З Раством!

 

Новости из этой категории