Новы дырэктар Тэатру опэры і балету — пружанец

Новы дырэктар Тэатру опэры і балету — пружанец

Вячаслаў Гарбузаў прызначаны генэральным дырэктарам Нацыянальнага тэатру опэры і балету Беларусі. Сёньня, 12 траўня, яго прадставілі трупе.

Ён нарадзіўся ў Пружанах. Cкончыў з адзнакай гістфак Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці „Гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны“ (2003), Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2011), Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў (2019).

Працаваў у БРСМ (2002—2009), на розных пасадах у Берасьцейскім аблвыканкаме, у тым ліку ва ўправе культуры (2009—2017). Са сьнежня 2017 году зьяўляўся гендырэктарам Берасьцейскага тэатру драмы.

Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры „За ўнёсак у разьвіцьцё культуры Беларусі“.

Да Гарбузава генэральнымі дырэктарамі Тэатру опэры і балету зьяўляліся Ўладзімер Грыдзюшка (2009—2019) і Аляксандар Пятровіч (2019—2021).

Крыніцы: Наша Ніва, Берасьцейская газэта

Новости из этой категории