Хацелі б экагалагічны пляж на Пружанскім возеры? Чытайце артыкул з "Раённых Будняў" ад 20.05.2020г.

Хацелі б экагалагічны пляж на Пружанскім возеры? Чытайце артыкул з "Раённых Будняў" ад 20.05.2020г.

Каб зрабіць пляж экалагічна бяспечным


На гарадскім возеры камунальнай службай зроблены выдатны пляж, на якім ёсць практычна ўсё, што патрэбна для актыўнага адпачынку на прыродзе. А вось экалагічная сітуацыя не вельмі добрая.

Менавіта з-за аўтамабільнай стаянкі, што размешчана побач, а таксама сметніка, усталяванага там жа. Пасля дажджу ўвесь бруд з асфальту і металічных скрынь сцякае ў возера, якраз у акваторыю, дзе купаюцца дзеці.

Мне здаецца, што пры жаданні праблему можна рашыць даволі проста. Напрыклад, усталяваць бардзюры, каб перанакіраваць сцёкі ў іншае месца. Ёсць і іншы варыянт: побач з помнікам-самалётам на адлегласці не больш за 50 метраў праходзіць гарадская ліўнёўка, куды можна ўрэзаць трубу.

Крыніца: "Раённыя Будні" ад 20 мая 2020 г.,серада, №40 (10290)

Фота 2019г.

Фота 2019г.

Фота 2019г.

Фота 2019г.

 

Новости из этой категории