Удзельнічай у грамадскім абмеркаванні Плана кіравання нацпаркам “Белавежская пушча” на 2022-2031г.г.

Удзельнічай у грамадскім абмеркаванні Плана кіравання нацпаркам “Белавежская пушча” на 2022-2031г.г.

Удзельнічай у грамадскім абмеркаванні Плана кіравання нацпаркам “Белавежская пушча” на 2022-2031 гады!

Асноўная мэта распрацоўкі новага плана — вызначыць доўгатэрміновыя мэты і задачы кіравання прыроднай тэрыторыяй і неабходныя меры па іх дасягненні.

 

Кіраванне нацыянальным паркам плануецца такім чынам, каб забяспечыць захаванне і комплекснае вывучэнне эталонных і ўнікальных аб’ектаў Белавежскага лесу, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці тэрыторыі. Важная задача таксама — аднаўленне парушаных прыродных комплексаў, захванне аб’ектаў, якія маюць асаблівую экалагічную, гісторыка-культурную і эстэтычную каштоўнасць.

План кіравання распрацоўваецца на 10 гадоў. Кожныя 5 гадоў праводзіцца абнаўленне і перагляд дакумента. Замоўцам Плана кіравання нацыянальным паркам “Белавежская пушча” на 2022-2031 гады выступіла АПБ.

Азнаёміцца з дакументам, выказаць сваё меркаванне і заўвагі да яго можна тут.

Новости из этой категории