PRUZHANY.NET пісалі пра магчымасць выйграць iPhone 12 64GB. І вучаніца 10 класа з Пружан выйграла

PRUZHANY.NET пісалі пра магчымасць выйграць iPhone 12 64GB. І вучаніца 10 класа з Пружан выйграла

Памятаеце, мы пісалі, што А1 пачынае прыём заявак на конкурс ідэй для старшакласнікаў «Першыя»?

У конкурсе ўзяло ўдзел больш за 100 чалавек, і ў дзясятку фіналістаў прабілася 10-класніца з Пружанаў. А гэта значыць, што яна выступіць на традыцыйнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk 2021 і атрымае прыз — iPhone 12 64GB.

Рады падзяліцца прыемнай навіной! Нарэшце сталі вядомыя імёны фіналістаў праекта "Першыя" ў 2021 годзе!

Толькі ўявіце – мы атрымалі больш за сотню ролікаў, праглядаючы якія ўбачылі шмат арыгінальных ідэй, цікавых праектаў, добрых прамоўцаў.
На жаль, месцаў у фінале ўсяго 10, а вартых прац значна больш! Журы было вельмі складана зрабіць выбар.

У фінал конкурсу прайшлі:

Груша Ганна, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №99 г. Мінска», 11 клас (кірунак «Экалогія»);
Грыбоўскі Дзмітрый, вучань ДУА «Сярэдняя школа №22 г. Барысава», 11 клас (кірунак «Культура»);
Домніч Настасся, вучаніца ДУА «Дзеркаўшчынская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна», 11 клас (кірунак «Урбаністыка»);
Камінская Дар’я, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа 148 г. Мінска», 11 клас (кірунак «Культура»);
Лагуткова Соф’я, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Гомеля», 9 клас (кірунак «Экалогія»);
Патапава Марыя, вучаніца ДУА «Полацкая дзяржаўная гімназія №2», 11 клас (кірунак «Інклюзія»);
Пухоўскі Іван, вучань ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Чэрыкава», 10 клас (кірунак «Тэхналогіі»);
Русецкі Мікіта, вучань ДУА «Сярэдняя школа 40 імя М.М. Громава г. Віцебска», 11 клас (кірунак «Тэхналогіі»);
Сямёнава Ганна, вучаніца ДУА «Гiмназiя №1 iмя Францыска Скарыны», г. Мінск, 11 клас (кірунак «Тэхналогіі»);
Цабрук Валерыя, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Пружаны», 10 клас (кірунак «Інклюзія»).

Віншуем фіналістаў! Хутка яны пазнаёмяцца з ментарамі і пачнуць рыхтавацца да свайго выступлення на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.

Калі вы не трапілі ў фінал, не засмучайцеся, бо вы ўсё адно Першыя. Працягвайце працаваць над сваімі ідэямі і спрабуйце змяняць навакольны свет.

Дзякуй усім за ўдзел і цікавыя прапановы. Заставайцеся разам з намі!
 
 Крыніца: https://vk.com/generationa1

Новости из этой категории