«Першыя»: пачалася адукацыйная праграма праекта. Яшчэ можна запісацца вучням 9, 10 і 11-х класаў

«Першыя»: пачалася адукацыйная праграма праекта. Яшчэ можна запісацца вучням 9, 10 і 11-х класаў

«Ідэі, вартыя распаўсюду»: вядомыя эксперты распавялі беларускім старшакласнікам пра праекты ў сферах тэхналогій, культуры, інклюзіі і экалогіі

Замест парты — месца ў кіназале, у якасці выкладчыкаў - вядомыя эксперты ў галіне культуры, інклюзіі, экалогіі і тэхналогій. У суботу 23 лістапада ў кінатэатры VOKA Сinema прайшоў першы майстар-клас праекта «Першыя», які аб’яднаў больш за 200 старшакласнікаў школ, гімназій і ліцэяў з усёй краіны.


У першым майстар-класе выступілі 4 спікеры адпаведна кірункам конкурсу: культура, экалогія, інклюзія і тэхналогіі. Спікерам у галіне тэхналогій стаў Сяргей Бойка — дырэктар Embedded- і IoT-практыкі кампаніі ЕРАМ. У сваім выступленні ён распавёў пра цудоўны свет «інтэрнэта рэчаў», у якім штодзённыя патрэбы чалавека могуць вырашацца нават без удзелу самаго чалавека, а таксама пра шматлікія праекты з інтэграцыяй штучнага інтэлекту і сучасных інфармацыйных тэхналогій, якія распрацоўваюцца на базе інавацыйнай лабараторыі EPAM Garage.

Пра праблемы экалогіі і захавання жывой прыроды школьнікам расказаў Руслан Шайкін, дырэктар Цэнтра экалагічнага выхавання і развіцця, аўтар праекта «Зялёныя класы беларускай сталіцы». У сваім выступе ён распавёў пра шэраг вялікіх экалагічных ініцыятыў, якія выконваюцца ў Беларусі з удзелам школьнікаў.


Пра спектр культурных праектаў і ідэй, вартых распрацоўкі, распавяла Марына Штрахава, арганізатар праекта «Жывая бібліятэка». Яна расказала пра культурніцкія праекты, якія накіраваны на развіццё беларускай мовы, нацыянальнай культуры і асветы.

Сваім вопытам распрацоўкі сацыяльных праектаў у сферы інклюзіі са старшакласнікамамі падзяліўся Аляксандр Аўдзевіч, аўтар шматлікіх сацыяльных ініцыятыў для людзей з асаблівымі патрэбамі. У сваім выступе Аляксандр Аўдзевіч расказаў пра асаблівыя патрэбы людзей з інваліднасцю, а таксама паказаў магчымыя накірункі да развіцця адмысловых праектаў у сферы інклюзіі.

Усе выступоўцы на ўласным прыкладзе яскрава прадэманстравалі, як трэба «гарэць» сваімі ідэяміі і ўвасабляць іх у жыцце.

Воркшоп «Ідэі, вартыя распаўсюду» адкрыў вялікую адукацыйную праграму сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Генеральны інфармацыйны партнёр праекта «Першыя» — Беларускі партал TUT.by.

7 снежня ў кінатэатры VOKA Сinema адбудзецца другі майстар-клас праекта «Майстэрства публічнай прэзентацыі сваіх ідэй». Прыняць удзел у воркшопе таксама змогуць ўсе старшакласнікі краіны — навучэнцы 9, 10 і 11-х класаў. Для гэтага дастаткова пакінуць заяўку на сайце конкурсу.

«Першыя» — гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z: навучэнцаў 9, 10 і 11-х класаў.

На працягу навучальнага года ўдзельнікі праекта будуць раcпрацоўваць сваю ідэю, развіваць навыкі публічнага выступлення і самапрэзентацыі, атрымліваць карысныя веды на воркшопах і сустрэчах з экспертамі. 10 фіналістаў праекта, якіх абярэ журы, атрымаюць персанальных ментараў TEDx і з іх дапамогай будуць рыхтавацца да свайго вялікага публічнага выступу на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. Усе фіналісты атрымаюць прызы — iPhone Xs.

Зараз рэгістрацыя на праект «Першыя» працягваецца. У першапачатковай заяўцы трэба сфармуляваць сваю ідэю і коратка расказаць пра яе. Падаваць заяўкі могуць навучэнцы з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Больш падрабязнай інфармацыі - на сайце праекта «Першыя» www.generation.A1.by

Новости из этой категории