Павел Латушка стварае палітычную партыю

Павел Латушка стварае палітычную партыю

«Парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка — найлепшы спосаб пазбегнуць паўтарэння дыктатуры ў будучыні. Ініцыяванне стварэння партыі — гэта таксама інструмент для ціску на рэжым у сучаснасці, які дэманструе нашу абсалютную веру ў перамогу», — кажа ён у сваім звароце.

 

Паводле Латушкі, партыя — дзейсны інструмент для рэалізацыі мэтаў у дэмакратычным грамадстве: «Мы плануем ўдзельнічаць у будаўніцтве Новай Беларусі і яе палітычным жыцці. Для гэтага нам спатрэбіцца структура, якой і стане партыя».

Павел Латушка зазначае, што важна прыступіць да стварэння палітычнай структуры яшчэ да сыходу Лукашэнкі, каб мець магчымасць своечасова адрэагаваць на палітычны вакуум, які ўтвараецца пасля гэтай падзеі.

«Мы фактычна працуем на апярэджанне. Мы разумеем, што ў бягучых рэаліях наўрад ці магчыма зарэгістраваць партыю, але загадзя рыхтуемся да таго, каб зрабіць гэта, як толькі ў краіне з'явяцца палітычныя і прававыя ўмовы. Хутка мы прадставім бяспечную платформу для аб'яднання аднадумцаў у будучую партыю», — кажа ён

Латушка падкрэслівае, што варта быць гатовым, што Лукашэнка пад уплывам знешніх сіл створыць сваю партыю і кішэнныя, каб прадэманстраваць псеўдадэмакратыю, таму дэмакратычныя партыі пры падтрымцы беларусаў заблакуюць яго задумы.

Экс-дырэктар Купалаўскага дадае, што НАУ працягне дзейнасць і спыніць працу, як толькі краіна атрымае новага, законна абранага прэзідэнта.

NN.by

Фота: meduza.io

Новости из этой категории