Заўтра ў Беларусі аўтамабільнае паліва падаражае 15-ты раз з пачатку года

Заўтра ў Беларусі аўтамабільнае паліва падаражае 15-ты раз з пачатку года

Канцэрн „Белнафтахім” абвясціў аб 15-м сёлета падаражанні аўтамабільнага паліва на 1 капейку.

„З улікам маніторынгу сітуацыі на рынку нафты і сумежных рынках нафтапрадуктаў, а таксама эканамічнага стану НПЗ, канцэрнам прынятае рашэнне аб працягу цэнавай стратэгіі, якая прадугледжвае штотыднёвую змену цэн на 1 капейку”, — гаворыцца ў паведамленні.

З 2 чэрвеня кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,85 рубля за літр, АІ-95-К5-Еўра — 1,95 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 2,17 рубля, ДТ — 1,95 рубля.

Новости из этой категории