Ганна ЦЯПКОВА не так даўно атрымала прэмію для маладых навукоўцаў НАН Беларусі імя акадэміка Усевалада Ігнатоўскага. Старэйшаму навуковаму супрацоўніку Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ўзнагароду прысудзілі за даследаванне «Эвалюцыя беларускіх мястэчак і іх сучасны стан».
З гэтай нагоды яна расказала "Советской Белоруссии", што "Захаваліся палацы Пацёмкіна ў Крычаве, Чарнаўчыцкага ў Пружанах, Умястоўскага ў Жэмыславе".
А вы бачылі палац Чарнаўчыцкага ў Пружанах? А дзе-небудзь бачылі палац Чарнаўчыцкага?