Нацбанк выпускае ў абарачэнне памятныя манеты серыі "Архітэктурная спадчына Беларусі":Ружанскі палац

Нацбанк выпускае ў абарачэнне памятныя манеты серыі "Архітэктурная спадчына Беларусі":Ружанскі палац

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь з 17 снежня 2021 г. выпускае ў абарачэнне памятныя манеты серыі "Архітэктурная спадчына Беларусі": "Ружанскі палац", "Касцёл Святога Станіслава. Магілёў", "Касцёл Божага Цела. Нясвіж", "Царква Міхаіла Архангела. Сынкавічы", "Віцебская ратуша", "Спаса-Праабражэнская царква. Чачэрск" – наміналам 2 рублі, дыяметрам 23,50 мм, вырабленыя са сталі, пакрытай меддзю і латунню (кольца), і сталі, пакрытай меддзю і нікелем (сярэдзіна), масай 5,81 г, тыражом 25 000 штук кожнага наймення.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з надпісам БЕЛАРУСЬ, які паўтараецца, і элементамі нацыянальнага арнаменту.

Аверс: у цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; па крузе надпісы: уверсе – БЕЛАРУСЬ, унізе – 2 РУБЛI, паміж імі – стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту.

Рэверс:

на манеце "Ружанскі палац": у цэнтры – выява Ружанскага палаца ў г. п. Ружаны Брэсцкай вобласці, па крузе надпісы: уверсе – РУЖАНСКІ ПАЛАЦ, унізе – 2021;
на манеце "Касцёл Святога Станіслава. Магілёў": у цэнтры – выява касцёла Святога Станіслава ў г. Магілёве, па крузе надпісы: уверсе – КАСЦЁЛ СВЯТОГА СТАНІСЛАВА. МАГІЛЁЎ, унізе – 2021;
на манеце "Касцёл Божага Цела. Нясвіж": у цэнтры – выява касцёла Божага Цела ў г. Нясвіжы, па крузе надпісы: уверсе – КАСЦЁЛ БОЖАГА ЦЕЛА. НЯСВІЖ, унізе – 2021;
на манеце "Царква Міхаіла Архангела. Сынкавічы": у цэнтры – выява царквы Міхаіла Архангела ў в. Сынкавічы Гродзенскай вобласці, па крузе надпісы: уверсе – ЦАРКВА МІХАІЛА АРХАНГЕЛА, унізе – 2021;
на манеце "Віцебская ратуша": у цэнтры – выява будынка гарадской ратушы ў г. Віцебску, па крузе надпісы: уверсе – ВІЦЕБСКАЯ РАТУША, унізе – 2021;
на манеце "Спаса-Праабражэнская царква. Чачэрск": у цэнтры – выява Спаса-Праабражэнскай царквы ў г. Чачэрску Гомельскай вобласці, па крузе надпісы: уверсе – СПАСА-ПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА. ЧАЧЭРСК, унізе – 2021.
Манеты адчаканены на РДП "Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан" якасцю "анцыркулейтэд".

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Інфармацыя аб чакаемых паступленнях, адпускных цэнах і наяўнасці памятных манет у касе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама плануемых датах продажаў памятных манет размешчана на афіцыйн

Новости из этой категории