Экс-начальнік крымінальнага вышуку звольніўся пасля выбараўЯго можна наведаць на хіміі пад Пружанамі

Экс-начальнік крымінальнага вышуку звольніўся пасля выбараўЯго можна наведаць на хіміі пад Пружанамі

Дзмітрый Кулакоўскі

Экс-начальнік крымінальнага вышуку. Ён пакінуў службу неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў, паколькі быў не згодны з дзеяннямі ўлады.

Дата нараджэння: 19 лістапада 1983

Дата затрымання: 4 снежня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэксу - Абраза прадстаўніка ўлады

Месца зняволення: Выпраўленчая ўстанова адкрытага тыпа №7

Дзмітрый Кулакоўскі раней узначальваў крымінальны вышук у Заводскім РУУС Мінска. Працаваў у міліцыі з 2006 года, мае прафесійныя ўзнагароды і падзякі ад кіраўніцтва. Пасля выбараў ён заявіў, што не згодны з дзеяннямі ўлады. У верасні прынялі яго рапарт на звальненне. А неўзабаве абвясцілі падазраваным па справе ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).

У першы раз супрацоўнікі ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС затрымалі яго недалёка ад дома - за "непадпарадкаванне" ён атрымаў 12 сутак арышту (арт. 23.4 КаАП). У знак пратэсту Дзмітрый праглынуў чатыры металічныя прадметы. Затым на яго склалі новы пратакол, зноў за «непадпарадкаванне», і далі ўжо 15 сутак.

Пасля амаль месяца арышту, 4 снежня, Кулакоўскі спрабаваў пакінуць Беларусь, але быў затрыманы на мяжы і дастаўлены ў ізалятар. Пераведзены ў СІЗА Жодзіна ў якасці падазраванага па крымінальнай справе па арт. 369 КК. Яму прад'яўлена абвінавачванне.

22 студзеня 2021 года асуджаны да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову ("хімія"). Вызвалены ў залі суда да апеляцыі.


 

Затрыманы былы міліцыянт, які заяўляў аб катаваннях на Акрэсціна. Яго абвінавачваюць па крымінальнай справе

На днях быў затрыманы былы начальнік крымінальнага вышуку Заводскага РУУС Дзмітрый Кулакоўскі. Ён пакінуў службу неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў, паколькі быў не згодны з дзеяннямі ўлады. У кастрычніку яго затрымалі супрацоўнікі ўпраўлення ўласнай бяспекі міліцыі, амаль месяц ён правёў у ізалятары на Акрэсціна, дзе з ім звярталіся так, што ў знак пратэсту ён глытаў металічныя прадметы.

Адрас для лістоў: Выпраўленчая ўстанова адкрытага тыпа №7. 225136, Пружанскі раён, в. Купліна
 

Экс-міліцыянта Дзмітрыя Кулакоўскага адправілі адбываць пакаранне на хімію проста з «сутак»

Раней Дзмітрыя Кулакоўскага абвінавацілі ў публічнай абразе службовай асобы ў сувязі з выкананнем ёй службовых абавязкаў і прызначылі два гады хіміі паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса.

0 мая яго затрымалі па адміністрацыйнай справе нібыта за непадпарадкаванне па арт. 24.3 КаАП і арыштавалі на 15 сутак.

У апошні дзень 15-сутачнага арышту, 4 чэрвеня, Дзмітрыя Кулакоўскага этапавалі ў папраўчую ўстанову №7, што ў в. Куплін Пружанскага раёна.

Нагадаем, калі Павел Севярынец адбываў пакаранне ў гэтай спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна, то там яго рэгулярна наведвалі і знаёмыя і незнаёмыя пружанцы і жыхары ўсёй Беларусі і нават замежных краін:

Павел Севярынец дзякуе ўсім гасцям Купліна

Спіс наведвальнікаў палітвязня Паўла Севярынца за два з паловай гады аказаўся вельмі ўнушальным. Палітыкі, журналісты, краязнаўцы, вернікі розных канфесій з розных гарадоў Беларусі дапамагалі яму вытрываць ўсе цяжкасці няволі, кажа Павел Севярынец.
 
- У спецкамендатуры ў Купліне бывае некалькі гасцей на тыдзень. Да мяне прыязджаюць як пружанцы, ці людзі з наваколля, так і менчукі, берасцейцы, браты і сёстры з Кобрыня, Баранавічаў, Гомеля, Гародні, Бярозы. Нават жыхары Польшчы, Украіны і Злучаных Штатаў. І, канешне, раз на месяц абавязкова прыязджае з хатнімі валізкамі матуля Таццяна Яўгенаўна. Для камендатуры і “хімікаў” плынь гасцей – відавочнае сведчанне моцнага руху салідарнасці. Вялікі, вялікі дзякуй усім гасцям Купліна!
 
Павел Севярынец быў асуджаны за ўдзел у “Плошчы -2010” на тры гады “хіміі”. Адбывае зняволенне ў спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна. Восенню павінен выйсці на свабоду.
 

Новости из этой категории