У Пружанах у чацвер да +11! Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на амаль апошнія дні зімы

У Пружанах у чацвер да +11! Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на амаль апошнія дні зімы

У Брэсце ў чацвер да +12! Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на амаль апошнія дні зімы

Праўда, у аўторак часова пахаладае.

23 лютага ў асобных раёнах мокры снег і дождж, на дарогах галалёдзіца, паведамляе pogoda.by.

Цягам сутак ад 0.. да мінус 6°С, прычым па ўсходзе краіны нават да мінус -13°С; а вось у ваколіцах Брэста да +7°С.

У Мінску ў аўторак удзень да мінус 6°С. 

У сераду — мокры снег і дождж, галалёдзіца. Ноччу ад мінус -5 да +2°С,днём ад -3°С па ўсходзе да + 8°С па Брэсцкай вобласці.

У Мінску ўначы да мінус 4°С, удзень каля нуля.

Пацяплее ў чацвер. У краіне прыйдзе цёплая паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы.

Будзе пераважна без ападкаў. У Брэсце будзе да +12°С, у Пружанах, як паведамляе gismeteo.by, пакуль да +11°С.

 

Не прапусціце навіны Пружанаў і Пружанскага раёну - падпісвайцеся на суполку https://vk.com/pruzhany

Новости из этой категории