На мяжу з Расіяй адпраўляюць сотні пагранічнікаў, збіраюць па 10 чалавек з розных падраздзяленняў

На мяжу з Расіяй адпраўляюць сотні пагранічнікаў, збіраюць па 10 чалавек з розных падраздзяленняў

Як вядома «Нашай Ніве» ад незвязаных між сабой работнікаў пагранкамітэта і крыніц, на якія спасылаецца ў сваім тэлеграм-канале журналіст Арцём Гарбацэвіч, у кожным падраздзяленні выбіраюць прыкладна па 10 чалавек, які паедуць на мяжу з Расіяй — недзе больш, недзе менш, у залежнасці ад камплекта. 

Гаворка пакуль што ідзе толькі пра пагранічны кантроль, а не саму ахову мяжы.

Для пагранічнага кантроля колькасная норма смены — прыкладна 12 чалавек без уліку кіраўніка, такіх зменаў можа быць чатыры.

Дата выезда людзей яшчэ невядомая — вырашаюцца інфраструктурныя пытанні.

Тэлефонныя нумары прэс-службы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта маўчаць.

Крыніца: Наша Ніва

Новости из этой категории