Ці ведалі вы, што непадалёк ад чацвёртай школы Пружанаў былі могілкі? А дзе яшчэ?

Ці ведалі вы, што непадалёк ад чацвёртай школы Пружанаў былі могілкі? А дзе яшчэ?

Раннія звесткі пра пахаванне шляхціча ў Пружане.

У гербавае кнізе 1841 року згадваецца прадстаўнік мясцовае шляхты Ян Навахонскі, які ў XVII ст. валодаў маёнтам Палонны Груд (вёска і маёнтак больш не існуюць, знаходзіліся блізу вёскі Загор’е).

Сп. Навахонскі памёр у 1709 року і быў пахаваны ў Пружане (без падрабязнасьцяў аб месцы). Праўдападобна на рымска-каталіцкім баку могліцаў, сярод мяшчанаў-каталікоў ды іншае шляхты.

Аднак існавалі ў Пружане і паблізу мястэчка іншыя, невядомыя могліцы, якія пазначаныя на мапах сярэдзіны XIX ст., але не захаваліся да нашых дзён.
1) Могліцы Дзярэчынскія (непадалёк 4-й школы, па іншы бок дарогі, магчыма ўніяцкія)
2) Плябанскія могліцы (паміж могліцамі на Горцы і вёскаю Плябанцы)
3) Могліцы пры дарозе на Сланімцы (магчыма паганскія)

Крыніца: Herbarz polski, 1841 rok, str. 257

На изображении может находиться: текст

Нет описания фото.

Узяда адсюль.

Новости из этой категории