Паглядзіце, якая прыгажуня з Пружанаў у 1929г. удзельнічала ў конкурсе "Miss Polonia". Шмат фота:

Паглядзіце, якая прыгажуня з Пружанаў у 1929г. удзельнічала ў конкурсе  "Miss Polonia". Шмат фота:

Першы конкурс прыгажосьці "Miss Polonia", арганізаваны ў Варшаве ў 1929 року. Фінальная частка адбылася 27 студзеня. У конкурсе прымала ўдзел Мар'я Дарахініцкая (Marja Dorohinicka) з Пружаны. Сярод прадстаўленных 2 спісаў, а таксма сярод 10 фіналістак, яна была адзінаю дзяўчынаю з Палесся.

Галасаванне праводзілася на падставе адасланых фота-здымкаў, то бок абіралі фота-здымкі з большаю колькасьцю галасоў.

Пасьля другога дня конкурса відаць, што сярод 16 кандыдатак, па выніках галасавання, яна стала восьмаю..., далейшай інфы я не маю, аднак сярод 10 фіналістак яе ўжо не было.

Невядома, як склаўся ейны лёс пазьней, але ў цяперашні час, у нашых краях, такога прозвішча проста не сустрэць.

Krynicy:
Kurjer Czerwony. R. 8, 1929, nr 19, str. 4
Kurjer Czerwony. R. 8, 1929, nr 20, str. 4

Узята адсюль.

Не прапусці афішы, навіны, гістарычныя ўспаміны Пружанаў і Пружанскага раёну "ВКонтакте", падпішыся на суполку пра Пружаны УКантакце: https://vk.com/pruzhany

Новости из этой категории