26 сакавіка 90-годдзе адзначае Мікалай Аляксандравіч Мікулік, вучоны-матэматык ураджэнец Пружаншчыны

26 сакавіка 90-годдзе адзначае Мікалай Аляксандравіч Мікулік, вучоны-матэматык ураджэнец Пружаншчыны

26 сакавіка 90-годдзе адзначае Мікалай Аляксандравіч Мікулік, вучоны ў галіне прыкладной матэматыкі, заслужаны работнік адукацыі Беларусі.

Мікалай Аляксандравіч нарадзіўся 26 сакавіка 1932 года ў вёсцы Зарэчча (Пружанскі раён). У 1956 скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт. Працаваў настаўнікам, дырэктарам сярэдняй школы ў вёсцы Глівін Барысаўскага раёну. З 1957 — лабарант, асыстэнт, старэйшы выкладчык у Беларускім дзяржаўным палітэхнічным інстытуце. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1991). У 1975—1998 і 1999—2010 — загаднік кафедры вышэйшай матэматыкі машынабудаўнічага профілю БНТУ.

Мікалай Мікулік аўтар больш за 350 навуковых і навукова-мэтадычных дапаможнікаў, у тым ліку 10 навучальных дапаможнікаў, дзвюх манаграфіяў, двух вынаходніцтваў і трох патэнтаў.

Новости из этой категории