Мікола Папека з Пружаншчыны ўручыў сваю Мядовую літаратурную прэмію. Гэта 16 кілаграмаў мёду

Мікола Папека з Пружаншчыны ўручыў сваю Мядовую літаратурную прэмію. Гэта 16 кілаграмаў мёду

Уручэнне адбылося 16 снежня ў Берасці. 16 кілаграмаў мёду дасталіся Міколу Аляхновічу за зборнік «Вясновы роздум». Кніга выйшла сёлета ў берасцейскім выдавецтве «Альтэрнатыва», паведамляе Новы Час.

Мікола Аляхновіч вядомы як шматгадовы дэкан філалагічнага факультэта Брэсцкага ўніверсітэта кандыдат філалагічных навук, паэт і перакладчык. Ён аўтар трох кніг паэзіі і адной кнігі перакладаў з польскай, венгерскай, украінскай і рускай моў. Быў старшынёй мясцовага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.


Не прапусціце навіны Пружанаў і Пружанскага раёну - падпісвайцеся на суполку https://vk.com/pruzhany

Новости из этой категории