Сёння паэту-пчаляру з Пружаншчыны Міколу Папеке споўнілася 60 гадоў

Сёння паэту-пчаляру з Пружаншчыны Міколу Папеке споўнілася 60 гадоў

Сёння паэту-пчаляру з Пружаншчыны Міколу Папеке споўнілася 60 гадоў.

Мікола Папека прыгавораны да 2 гадоў "хіміі" па берасцейскай "карагоднай справе" (арт. 342, ч.1 і арт. 75, ч.1). З 12 верасня ён адбывае пакаранне ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу ў Мазыры. 

Вы можаце яму напісаць на гэты адрас: 247783, Беларусь, Гомельская вобласць, г. Мазыр, бульвар Юнацтва, д. 24, Папеку Мікалаю Мікалаевічу.

 

Мікола Папека
паэт, тэхнік-пчаляр

Мікола Папека нарадзіўся ў 1961 годзе ў вёсцы Турная Івацэвіцкага раёна.


Мікола Купрэеў неяк заўважыў : “Мікола Папека – чалавек… парадаксальны. Вырас ён у глыбіннай палескай вёсцы Турная, што ля Целяханаў, а скончыў сельскагаспадарчую акадэмію ў Кіеве па спецяльнасці тэхніка-пчаляра. Маці жыве ў Мінску – сталіцы, а сам з сям’ёю жонка і два сыны) назаўжды павязаўся – зноў з глыбокай правінцыяй (вёска Лінава на Пружаншчыне). Ён выдатна ведае мастацкую літаратуру, філасофію, гісторыю і – трактар, аўтамашыну. Пчаляр, ён мала есць мёду і любіць параны буряк. Стварае – збірае свій, хатні, музей сялянскай побытавай культуры і піша вершы. А вершы яго – часам постмадэрнісцкага гатунку, але найбольш – гатунку свайго, папекаўскага”.
Да сказанага вышэй варта дадаць: перш, чым стаць студэнтам Украінскай сельскагаспадарчай акадэміі, Мікола Папека закончыў Аляхновіцкую сярэднюю школу (Маладзечанскі раён) і Смілавіцкі саўгас-тэхнікум. У 1986 годзе ён вярнуўся з Кіева на Берасцейшчыну і пасяліўся ў вёсцы Лінава. Спачатку працаваў пчаляром у мясцовым лясніцтве, цяпер- на ўласнай гаспадарцы.
Першыя вершы М. Папека напісаў у школьныя гады. Зацікаўлены чытач знаёмы з яго творамі па публікацыях у абласным і рэспубліканскім друку. У 1999 годзе ў серыі “Берасцейскае вогнішча” выйшаў першы зборнік паэта-земляка “Чарнавікі…”
А яшчэ… для літаратараў краю Мікола Папека заснаваў сваю, арыгінальную штогадовую прэмію за лепшы твор – пуд мёду.

Творы М. Папека


  1. Чараты : верш / М. Купрэеў // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты: мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Л. Валасюк.- Брэст: ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2014. С. 189.

  2. Зубр на пячатках Брэста / М. Папека // Жырандоля : літаратурны альманах.- Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2013. № 5. С. 229-235.

  3. Зубр на гербавых гузіках Гродненскай губерні / М. Папека // Жырандоля : літаратурны альманах.Мінск: Кнігазбор, 2010. № 3. С. 273-277.

  4. Чёрный бусел”; “ Огонь стал камнем”; “Воспоминание о белой рубашке”; “Балада о лосином болоте”: стихи / М. Папека // Белой вежи свет: сборник поэзии Брестчины в переводах Валерия Гришковца.- Минск: Литаратура и мастацтва, 2010.- С. 113-115.

  5. Мастацтва міліфіёры Пружаншчыны / М. Папека // Жырандоля : літаратурны альманах.- Мінск: Кнігазбор, 2008. № 1. С. 210-214.

  6. Празаізмы / М. Папека // Жырандоля : літаратурны альманах.Мінск : Кнігазбор,2008.№ 1. С. 130-131.

  7. Рэчка Шчара: верш / М. Папека // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч.- Брэст: Брэсцкая друкарня, 2008.С. 273.

  8. Свеціць сонца : верш / М. Папека // Жырандоля: літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2008. № 1. С. 132-133.

  9. Элегія : верш / М. Папека // Жырандоля. 2008.№ 1. С. 132.

  10. Я ўспамніў мастака Трыгуба : верш / М. Папека // Жырандоля: літаратурны альманах.Мінск : Кнігазбор,2008. № 1.С. 132.

  11. Пчаліныя вершы з вечаровай агрыкі“Пчала і чалавек”; “Чаканне”; “Славянскія герастраты”; “Мова”; Мова слова”; “Гучанне слова”; “Грыб”; “Жнівень”; “Камары”; “Шэршань”;”Чмялі”; “Жукі” / М. Папека // Дзядзінец. Паэзія Берасцейшчыны. Літаратурна-мастацкае выданне. Серыя “Берасцейскае вогнішча”.- Брэст, Выдавецтва С. Лаўрова, 1999.С. 222-228.

  12. Чарнавікі…: паэзія / М. Папека .- Брэст : Брэсцкая друкарня, 1999. 92 с.




Аб жыццi i творчасцi М. Папекі


  1. Чарнавікі Міколы Папекі : паэтычная творчасць / Л. Валасюк // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты: мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Л. Валасюк.- Брэст: ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2014. С. 189.

  2. Мікола Папека (нар. У 1961 годзе) : [біяграфія пісьменніка зТурной] // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С.273-274.

  3. Мядовай прэміяй паэт-пчаляр “падсаложвае” творчасць берасцейскіх літаратараў: пра “Мядовую прэмію” і яе заснавальніка М. Папеку / С. Аксенін // Заря.- 2002.- 9 ліст.

 

Новости из этой категории