Да 85-годдзя Міколы Купрэева, жыццё якога звязанае з Пружаншчынай: відэафільмы і фотаздымкі

Да 85-годдзя Міколы Купрэева, жыццё якога звязанае з Пружаншчынай: відэафільмы і фотаздымкі

Мікола Купрэеў: «О, як многа я хацеў Вам сказаць…»

Купрэеў Мікола Сямёнавіч нарадзіўся 25 мая 1937 года ў вёсцы Ямнае Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля вайны сям'я пераехала на Брэстчыну. У 1957 годзе Мікола Купрэеў скончыў Івацэвіцкую сярэднюю школу, а затым факультэт беларускай і рускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1962 год). Працаваў у школах Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў, у рэдакцыі ляхавіцкай раённай газеты «Будаўнік камунізму». Нейкі час лёс пісьменніка быў цесна звязаны з Ганцаўшчынай, дзе ён працаваў настаўнікам у Чудзінскай і Малькавіцкай сярэдніх школах. У 1994 годзе яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў. Апошнія гады жыцця Мікола Купрэеў быў звязаны з Берасцейскім Палессем, думкамі ж заўсёды вяртаўся ў роднае Ямнае – калыску сваёй паэтычнай і вандроўнай душы.

 

Літаратурную працу Мікола Купрэеў пачаў у 1957 годзе. З канца 1980-х гадоў яго вершы, паэмы, балады пачалі ўсё часцей з'яўляцца ў перыёдыцы. Першая кніга паэзіі "Непазбежнасць" выйшла ў 1967 годзе. Яна, у асноўным, складаецца з балад і элегій, і таму ў ёй пераважаюць ціхія, самотныя інтанацыі. Але ў такой ціхай споведзі аўтара заўсёды адчуваюцца тыя грымотныя падзеі, якія пакінулі след на зямлі і ў сэрцы паэта. Мікола Купрэеў вельмі рэдка звяртаўся да гімнаў, а калі пісаў іх, то прысвячаў роднаму полю, лесу… Хараство прыроды, любаванне ёю і адначасова боль за родны край перадае не адзін верш паэта: "Камень", "Лістападная балада", "Журавы не пралятаюць міма", "Вясна", "Цішыня", "Лясныя сполахі"…

Вершы Міколы Купрэева часта вызначаюцца казачнасцю, выкарыстаннем фальклорных матываў і стыляў. Адсюль і любоў да верлібра, балады, элегіі, прытчы. Яго стыхія - ціхія лясныя вёсачкі, дзе яшчэ жывуць народныя песні і легенды. Характэрнымі рысамі паэзіі Міколы Купрэева з'яўляюцца філасофская глыбіня, спалучэнне метафарычнасці з рэальнасцю, асацыятыўны падтэкст і ў той жа час прастата выказвання. Другі зборнік вершаў аўтар выдаў амаль праз 30 гадоў ("Правінцыйныя фантазіі", 1995 год). Ён перадае цесную сувязь чалавека з радзімай, з яе гісторыяй. Менавіта такое яднанне выклікае ў лірычнага героя жаданне жыць, дапамагае пераадолець адзіноту. Паэт пастаянна звяртаецца да вобраза дарогі, героі ж яго вершаў - вечныя вандроўнікі. Часам галоўным героем твора з'яўляецца сам аўтар, яго біяграфія. Асабліва біяграфічнай з'яўляецца паэма Міколы Купрэева "З сястрой і Уладзімірам Караткевічам на Рагачоўшчыне". Сустракаюцца ў Міколы Купрэева і творы пра каханне. І заўсёды гэта чыстае і прыгожае пачуццё, якое валодае ўсёператваральнай сілай.

 

Мікола Купрэеў звяртаўся не толькі да вершаваных форм, пісаў таксама і прозу. У 1995 годзе была надрукавана яго аповесць "Дзіцячыя гульні пасля вайны", у 1996 годзе – "Імгненне светлае", у 1997 годзе – "На вуліцы Карла Маркса з Паэтам". Гэта своеасаблівая трылогія напісана на гістарычную тэматыку. Аб'ядноўвае аповесці ўспамін пра трагедыю вайны, цяжкія пасляваенныя гады, роздум аб далейшым жыцці.

Лёс паэта не заўсёды быў міласцівым да яго, але Мікола Купрэеў заставаўся верным абранаму шляху, свайму адметнаму погляду на жыццё. Яго паэзія, як і сам аўтар, свабодная ад догмаў і штампаў, нечаканая і арыгінальная.

Памёр 19 верасня 2004 года.

Мікола Купрэеў (стаіць) з калегамі

Мікола Купрэеў і Міхась Рудкоўскі

Мікола Купрэеў

Мікола Купрэеў (у цэнтры)

Мікола Купрэеў

Мікола Купрэеў

Мікола Купрэеў (крайні злева) з сябрамі

Мікола Купрэеў (крайні злева) з сябрамі

Мікола Купрэеў

Мікола Купрэеў

Мікола Купрэеў

 

Мікола Купрэеў (злева) з сябрам

Мікола Купрэеў (у цэнтры) з сябрамі

Мікола Купрэеў

Мікола Купрэеў (канец 1980-х гадоў)

Мікола Папека і Мікола Купрэеў падчас уручэння апошняму мядовай прэміі ў 2002 годзе

Мікола Купрэеў

Мікола Купрэеў і Ганна Хадаровіч

Мікола Купрэеў

Памятная вечарына да 80-годдзя Міколы Купрэева ў Івацэвіцкай раённай бібліятэцы

Вокладка кнікі "Правінцыйныя фантазіі"

Вокладка кнікі "Непазбежнасць"

Вокладка кнікі "Палеская элегія"

 

Дыплом Міколы Купрэева

Магіла Міколы Купрэева

Крыніца: gantsevichi.museum.by

Новости из этой категории