Сёння спаўняецца 100 год са дня нараджэння Міколы Ермаловіча даследчыка, гісторыка і педагога

Сёння спаўняецца 100 год са дня нараджэння Міколы Ермаловіча даследчыка, гісторыка і педагога

100 год даследчыку, гісторыку і педагогу Міколу Ермаловічу, які вярнуў беларусам спадчыну Вялікага Княства Літоўскага.

29 красавіка спаўняецца 100 год са дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Кнігі і артыкулы гэтага гісторыка, што гадамі не мелі легальнага распаўсюду, апублікаваныя ў апошняе дзесяцігоддзе XX стагоддзя, сталі сапраўдным адкрыццём старажытнай Беларусі.

Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае

Ермаловіч нарадзіўся ў вёсцы Малыя Навасёлкі (сучасны Дзяржынскі раён). Скончыў мясцовую школу і педагагічны інстытут у Мінску. Маладосць Міколы Іванавіча была вельмі насычанай. Ён працаваў загадчыкам педагагічнага кабінета, быў настаўнікам у Мардовіі, інспектарам Суражскага раённага аддзела народнай асветы, завучам у Дзяржынску… У 1948–1955 гадах працаваў старшым выкладчыкам кафедры беларускай літаратуры Маладзечанскага настаўніцкага інстытута, наступныя два гады – загадчыкам метадычнага кабінета. Ермаловіч быў інвалідам па зроку, таму выйшаў на пенсію пасля 35 гадоў.

Фота Міколы Ермаловіча 1920-1950 гадоўФота Міколы Ермаловіча 90-х гадоў

Шмат дзесяцігоддзяў Мікола Ермаловіч аддаў вывучэнню старажытных беларускіх летапісаў і іншых першакрыніц. Вынікам гэтага сталі яго кнігі: “Дарагое беларусам імя” (1970 г), “Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды” (1990 г), “Па слядах аднаго міфа” (1989), “Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд” (1994 г.). Кніга “Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае” убачыла свет толькі пасля смерці аўтара.

Асноўныя працы Міколы ЕрмаловічаПа слядах аднаго міфа
Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыядыБеларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае

Прафесійныя гісторыкі раскрытыкавалі кнігі Ермаловіча. Шмат якія яго канцэпцыі нельга назваць навуковымі. Яшчэ пры жыцці ён атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі, але як публіцыст. Пры гэтым, ахвярнасць і апантанасць Міколы Ермаловіча прымусіла не толькі простых чытачоў, але і навукоўцаў па-новаму паглядзець на айчынную гісторыю, абвергнуць гістарычныя фальсіфікацыі. Менавіта кнігі Ермаловіча максімальна спрыялі пашырэнню даследаванняў у галіне старажытнай гісторыі Беларусі.

Пахаваны Мікола Ермаловіч на Старых могілках Маладзечна. На яго магіле на адваротным баку помніка напісана: «Ён любіў Беларусь…».

Крыніца: ЦНБ НАН Беларусі

Новости из этой категории