Сёння 70-годдзе святкуе Мікола Антаноўскі - паэт, журналіст, былы галоўны рэдактар пружанскай раёнкі

Сёння 70-годдзе святкуе Мікола Антаноўскі - паэт, журналіст, былы галоўны рэдактар пружанскай раёнкі

На фотаздыску: Выступ Міколы Антаноўскага на ўручэньні «Мядовай прэміі»-2007

Міко́ла (Мікала́й Дзьмі́трыевіч) Антано́ўскі (6 студзеня 1952, в. Сташаны Пінскага раёну) — беларускі паэт, журналіст, публіцыст.

Жыцьцяпіс

Скончыўшы мясцовую сярэднюю школу, працаваў у калгасе, пасьля адслужыў у войску (1970—1972). Папрацаваўшы год у ганцавіцкай раённай газэце «Савецкае Палесьсе», паступіў на факультэт журналістыкі БДУ (скончыў у 1978).

Накіраваны ў браслаўскую «раёнку». У 1982 пераехаў у Пружану, працаваў загадчыкам аддзелу пісьмаў газэты «Зара камунізму» (цяпер «Раённыя будні»). З 1984 — галоўны рэдактар.

Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (1996), былы сябра праўленьня ГА «Беларускі саюз журналістаў», быў сябрам ТБМ імя Францішка Скарыны.

Вершы піша са школьнага ўзросту, упершыню публікаваўся ў ганцавіцкай раённай газэце «Палеская праўда» (пасьля «Савецкае Палесьсе»). Вершы друкаваліся ў часопісах «Маладосьць», «Полымя», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», альманаху «Дзень паэзіі», рэспубліканскіх газэтах.

Аўтар зборнікаў вершаў «Сьвятаяньнік» (1993) і «Падсочаны бор». Узнагароджаны знакам Беларускага саюзу журналістаў за кнігу нарысаў «Зялёная рапсодыя».

Крыніца: be-tarask.wikipedia.org

Новости из этой категории