Паэт-пчаляр з Пружаншчыны Мікола Папека назваў лаўрэата “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”

Паэт-пчаляр з Пружаншчыны Мікола Папека назваў лаўрэата “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”

Паэт-пчаляр з Пружаншчыны Мікола Папека рыхтуе новую “Мядовую літаратурную прэмію- 2018” лепшаму літаратару Берасцейшчыны.

Пуд мёду, значок з выявай хімеры ў выглядзе каня, льва і пчалы, а таксама дыплом атрымае 24 снежня  новы пераможца на літаратурнай  ніве, кажа Мікола Папека:

– Лаўрэатам прэміі будзе Мікола Пракаповіч за сваю кніжку “Прытулак памяці” і за яго вельмі дасціпны, драматычны  твор для батлеечнага тэатра. Сёлета ідзе такая гутарка-дамова даць прэмію ў Стойлах – гэта аграсядзіба Быцкоў – адных з адказных за культуру ў цэлай вобласці.

Паэт-пчаляр заснаваў “Мядовую прэмію” ў 2001 годзе.  Гэтую арыгінальную прэмію пісьменнікі жартаўліва называюць “салодкай”. Сам Мікола Папека –лаўрэат літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” з 1999 года за зборнік вершаў ”Чарнавікі”.

Цалкам матэрыял слухайце па спасылцы ў далучаным гукавым файле.

Новости из этой категории